Грамадства11

Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Прэмія, заснаваная ў 2008 годзе «Праваабарончым альянсам», пяты раз уручаецца не ў Беларусі.

Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Фота: «Вясна»

Прэмія ў 2025 годзе ўручалася па чатырох намінацыях: 

  • «Праваабаронца года»;
  • «Журналіст года»;
  • «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года»;
  • «Праваабарончая салідарнасць года». 

«Праваабаронца года-2025»

Тут першы раз за ўсю гісторыю прэміі галасы падзяліліся пароўну паміж трыма намінантамі, і ўсе яны сталі лаўрэатамі.

Павел Левінаў — праваабаронца, пачаў дзейнасць у Беларускім хельсінкскім камітэце ў 2000 годзе, прасоўвае правы чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Аўтар 161 індывідуальнага паведамлення ў Камітэт ААН па правах чалавека, актыўна супрацоўнічае з КПЧ і спецдакладчыкамі. У кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» прасоўваў на ўсіх узроўнях стандарты права на жыццё. Актыўна ўдзельнічаў як назіральнік у выбарчых кампаніях усіх узроўняў. За праваабарончую дзейнасць шмат разоў цярпеў адміністратыўны і крымінальны пераслед. Пасля ператрусаў 16 лютага 2021 года быў вымушаны пакінуць Беларусь, але працягнуў актыўную абарону правоў чалавека і ў выгнанні.

Алена Маслюкова — праваабаронца і экалагічная актывістка; узначальвала Светлагорскую філію «Вясны», была адной з лідарак барацьбы жыхароў Светлагорска супраць завода бялёнай цэлюлозы, неаднаразова падвяргалася ператрусам, допытам і адміністрацыйным штрафам. Удзельнічала ў кампаніях «Вясны» супраць смяротнага пакарання і за свабодныя выбары, была абраная ў кіраўнічы склад Асамблеі НДА, а пасля вымушанага выезду з Беларусі ў 2021 годзе працягвае праваабарончую дзейнасць у выгнанні; у кастрычніку 2024 года Алену Маслюкову завочна асудзілі ў Беларусі да трох гадоў калоніі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» за яе публічную і праваабарончую актыўнасць.

Таццяна Нядбай — літаратарка, праваабаронца, менеджарка культурных праектаў. Як старшыня Беларускага ПЭНа наладзіла сістэмную праваабарончую дзейнасць, прадуктам якой стаў першы маштабны маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў. Сітуацыя ў сферы культуры і з культурнымі правамі сістэмна фіксуецца, аналізуецца, матэрыялы па выніках маніторынгу становяцца істотнай часткай інфармацыі пра рэпрэсіі ў Беларусі. Адстойвае думку, што культура павінная быць у фокусе ўвагі для пабудовы дэмакратычнай незалежнай Беларусі. Захавала функцыянаванне Беларускага ПЭНа ў выгнанні. Заснавала выдавецтва «Полацкія лабірынты», адным з фокусаў якога ёсць правы чалавека: выдадзеныя кнігі «Алесь» (пра) Алеся Бяляцкага, «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі» Максіма Знака. Аўтарка кнігі вершаў «Там, за сцяной», у якой таксама падымаюцца пытанні рэпрэсій у сферы культуры і палітзняволеных дзеячаў культуры.

«Журналіст года-2025»

Кацярына Абромчык — з 2019 года з’яўляецца журналісткай і праваабаронцай ПЦ «Вясна». Яна асвятляе такія тэмы, як рэпрэсіі ў Беларусі, правы чалавека, гісторыі палітвязняў, уразлівыя групы, міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека. Стварае праваабарончую праграму «Вясна» на Беларускім радыё «Рацыя» і праваабарончы падкаст «Вясна прыйдзе». У 2021 годзе праз пераслед калегаў вымушана была пакінуць Беларусь, каб працягваць сваю дзейнасць на карысць правоў чалавека.

«Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025»

Кампанія «У турмы не жаночае аблічча» — у межах кампаніі праваабаронцы і лекары падрабязна прааналізавалі ўмовы ўтрымання жанчын у зняволенні, правялі дэталёвыя інтэрв'ю з былымі асуджанымі, сацыялагічнае даследаванне, як зняволенне адбілася на іх далейшым жыцці, распрацавалі рэкамендацыі для дзяржавы, што варта змяніць, падрабязна выклалі свае распрацоўкі прэсе і экспертнай супольнасці, выдалі зборнік матэрыялаў па тэме.

«Праваабарончая салідарнасць года-2025»

Вольга Брыцікава — актыўна абараняла правы рабочых у Наваполацку, кіравала незалежным прафсаюзам «Нафтана», дзе працавала 16 гадоў. У жніўні 2020 года работнікі «Нафтана» выйшлі на мітынг, выставілі палітычныя патрабаванні — іх публічна агучыла Вольга. У траўні 2022 адсядзела запар 75 дзён за антываенныя выказванні, агулам у той год адсядзела 105 дзён. У 2023 годзе была затрыманая і асуджаная на 3 гады калоніі, потым ёй дадалі яшчэ 3 гады.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 года) і ўпершыню ў 2016 года — праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года — за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. 

Каментары1

  • Дзікпік Фактчэк
    11.12.2025
    За што гэтым людзям уручаюцца гэтыя бясконцыя прэміі? Што зрабілі такія "праваабаронцы" для беларусаў? Палітвязні адмотваюць цалкам свае тэрміны, вызваленыя Трампам бадзяюцца па Еўропе як бамжы, ніводзін злачынца Лукашэнкі не прыцягнуты да адказнасці, а яны ўвесь час святкуюць і узнагароджваюць адно аднаго!
    Аддайце гэтыя прэміі і грошы сем'ям палітзняволеных і ваяроў і не ганьбіцеся на чужым горы!

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць