Вайна44

На фронце загінуў журналіст Ленты.ру, які даслужыўся да лейтэнанта і камандаваў узводам

Расійскае выданне «Лента.ру» паведаміла, што на фронце пад Северскам загінуў былы яго карэспандэнт Мікалай Чыгасаў. Як паведамляецца, ён атрымаў смяротныя раненні ў выніку атакі ўкраінскага беспілотніка каля сяла Верхнякаменскага яшчэ ў сярэдзіне верасня.

Мікалай Чыгасаў

Мікалай Чыгасаў скончыў факультэт паліталогіі і сусветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі ў Санкт-Пецярбургу, працаваў у міжнароднай рэдакцыі «Ленты.ру» ў 2021—2022 гадах.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе Чыгасаў спачатку асвятляў праблемы бежанцаў, а пазней добраахвотна пайшоў на фронт. Ён удзельнічаў у стварэнні сістэм супрацьдзеяння ўкраінскім беспілотнікам у Луганскай вобласці, служыў у падраздзяленні «Сурыкаты».

У верасні 2024 года Чыгасаў атрымаў асколачнае раненне ад FPV-дрона, але тады здолеў выжыць. Апошні год ён ваяваў пад Северскам, камандаваў узводам агнявой падтрымкі штурмавой роты. Пачаўшы службу шарагоўцам, ён даслужыўся да звання лейтэнанта. 

Каментары4

  • Вольга
    24.12.2025
    Двойчы аматару кабзона - на канцэрт бясплатна.
  • Ё
    24.12.2025
    "...атрымаў асколачнае раненне ад FPV-дрона...". Аскепкі цяпер у нас асколкі ? Можа адразу осколки бы пісалі. Такімі тэмпамі і да "паяздоў" замест цягнікоў дойдзем.
  • .
    24.12.2025
    Ё, а чаму не поезд? Цягнікі звычайна ў складзе поезда.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць