Свет88

Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні

Загінуў камандзір расійскай ультраправай добраахвотніцкай брыгады футбольных фанатаў «Эспаньёла» Станіслаў Арлоў, вядомы пад мянушкай «Іспанец». Пра яго смерць паведамілі ў тэлеграм-канале падраздзялення. Пахаванне запланаванае на 22 снежня ў Маскве, піша Astra.

Станіслаў Арлоў

У паведамленні адзначаецца, што абставіны гібелі пакуль застаюцца незразумелымі. Па словах прадстаўнікоў «Эспаньёлы», цэнтральныя следчыя органы цяпер высвятляюць дакладную прычыну і месца смерці, а таксама асоб, якія могуць быць да гэтага датычныя. Афіцыйную інфармацыю абяцаюць апублікаваць пасля завяршэння расследавання.

Прыкладна два тыдні таму выданне «Царьград», якое звязваюць з блізкім да Крамля бізнэсменам Канстанцінам Малафеевым, паведаміла пра нібыта затрыманне Арлова па справе аб незаконным абарачэнні зброі. Пасля гэтага вядомы дрэсіроўшчык і актыўны прыхільнік вайны ва Украіне Эдгар Запашны напісаў у сацсетках, што «Стаса больш няма», але неўзабаве выдаліў гэты допіс.

У неанацысцкіх колах, у прыватнасці ў супольнасці дыверсійна-штурмавой разведвальнай групы «Русіч», сцвярджаюць, што Арлова маглі забіць падчас затрымання. Пракрамлёўскі канал Mash паведамляў, што «Іспанец» некалькі дзён знаходзіўся ў коме, але прычыну гэтага не ўдакладняў.

Станіслаў Арлоў удзельнічаў у баявых дзеяннях ва Украіне з 2014 года. У 2022 годзе ён стварыў брыгаду «Эспаньёла», у склад якой уваходзілі сотні ультраправых футбольных фанатаў. Афіцыйна яна называлася 88‑я разведвальна-дыверсійнай брыгадай «Эспаньёла», а ў лічбах 88 быў зашыфраваны вокліч «Хайль Гітлер!» (па-нямецку Heil Hitler!, а літара H у лацінскім алфавіце восьмая).

Сярод іншага брыгаду «Эспаньёла» актыўна піярыла і лукашэнкаўская прапаганда, у прыватнасці, ёй вельмі захапляўся Рыгор Азаронак. А на дзяржаўным тэлеканале СТБ пра прарасійскага актывіста з Беларусі Сяргея Лушча захоплена казалі, што «Эспаньёла», Народная міліцыя, Расгвардыя, Ахмат — яго стыхія».

У кастрычніку 2025 года было абвешчана пра расфармаванне брыгады, а частка яе байцоў перайшла ў склад расійскай арміі. 18 снежня ў «Эспаньёле» афіцыйна заявілі, што падраздзяленне як баявая адзінка больш не існуе.

Каментары8

  • Лёлік з-пад Лімасола
    19.12.2025
    цікава назіраць за гэтым усім, што маскавітская сістэма робіць са сваімі наібольш адданымі паслядоўнікамі
    Не бачу мінусаў)

    [Зрэдагавана]
  • 1917
    19.12.2025
    "Загінуў стваральнік неанацысцкай брыгады расійскіх фанатаў «Эспаньёла». Магчыма, забілі пры затрыманні"

    КАЛІ ў маскоўвіі было па іншаму ? 1917 ...цудоўныя навіны, не доўга імперыі засталося
  • унутрывідавыя разборкі нацыкаў
    19.12.2025
    На чацвертым року вайны расейскія сілавікі такі правялі аперацыю па дэнацыфікацыі, але ненаўмысна выйшлі на сабе падобнага.))
    І Мільчакова - туды ж, хай з вагнерам Уткіным і гэтым неда-гішпанцам на траіх саабражаюць у пекле.

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая перастане быць Канапацкай11

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

Палітык, які не браў удзелу ў выбарах, шматразова судзімы. Што вядома пра літоўца з прапагандысцкіх перадач БТ1

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя13

У раёне Нацыянальнай бібліятэкі мужчына выйшаў з дому на тры гадзіны і не вяртаецца ўжо трэці дзень2

«Мне быццам нас*алі ў кубак, а потым затушылі туды недакуркі»: расіянка раскрытыкавала мінскі аэрапорт22

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»4

У інтэрнэце папрасілі дапамогі французскай кавярні ў Мінску — у выніку раскупілі ўсё, нават круасаны па 8,5 рублёў4

Лукашэнка пра вызваленне палітвязняў: Хочуць застацца ў Беларусі — калі ласка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?8

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць