Грамадства1414

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху

Аляксандр Лукашэнка расказаў, як папярэджваў Уладзіміра Пуціна пра небяспеку замаху. Пра гэта ён узгадаў у размове з журналістамі на «Гарызонце» 31 снежня, паведамляе БелТА.

«Сёння ўначы я падумаў пра тое, што… Успомніў размову з Пуціным. Здаецца, гэта было перад БРІКС у Паўднёвай Афрыцы. Чамаданы збірае. Я кажу: «Ты куды?» — «Ды ты што, не ведаеш? У нас жа БРІКС» (адказаў Пуцін.)». Кажу: «Ты што, сабраўся туды ляцець?» Такая сяброўская, братэрская размова. Старэйшаму брату: «Ты сабраўся туды ляцець?» — «Ну вось, прасілі, мяне ж там чакаюць».

Я кажу: «Ты што! Вайна ідзе!» — «Ну, яны ж не такія ўжо шалёныя, не настолькі шалёныя». Я кажу: «І ты што, лічыш, што там усе ў здаровым розуме? Няма чаго туды ехаць!»

Тады паляцеў Лаўроў. Магчыма, не таму, што я націснуў. Але я выказаў яму сваё меркаванне», — падзяліўся падрабязнасцямі Аляксандр Лукашэнка.

«Але гэта не была проста такая, ведаеш, вясковая размова. Наша разведка (малайцы яны, апошнім часам працуюць нядрэнна) інфармавала нас. На ўзроўні там размоў, плётак з Захаду, што рыхтуецца тэрарыстычны акт супраць прэзідэнта Расіі. І я яму часта кажу: «Ну вайна ідзе, ну не трэба туды лётаць. Калі камусьці трэба — яны да цябе прыляцяць», — сказаў ён. — Вось ён запрасіў нас у Пецярбург. Яго найбліжэйшыя сябры прыляцелі туды. Прыляцяць і іншыя. І Сі Цзіньпін прыляціць, і з Ірана, з іншых краін прыляцяць людзі. Але трэба як-небудзь асцярожней. Гэтым людзям давяраць нельга. Але, кажу, табе (Уладзіміру Пуціну) відаць лепш, ты ў гэтай сферы працаваў, гэта ваша сфера (чэкісцкая), табе відаць лепш. Вось такая нейкая была не бесклапотнасць, а страта пэўнай пільнасці».

«І я сёння падумаў пра тое, наколькі я меў рацыю, калі папярэджваў яго і засцерагаў. Зразумела, што ўсе яны на Захадзе разумеюць: прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму. Да гэтага трэба ставіцца сур’ёзна. Я пра гэта распавядаю ўпершыню сёння, таму што нельга быць бесклапотным. Яны падманвалі, і гэта ён прызнае, пастаянна», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ў гэтай сувязі нагадаў пра сітуацыю ў самым пачатку супрацьстаяння ў 2022 годзе. «Першыя месяцы і нават тыдні, калі расійскія войскі былі ў Кіеве.

І тады каталікі, яўрэі — былі яны, два гэтыя магутныя кланы, наперадзе: «Ох, трэба заканчваць вайну…» І Пуцін кажа: «Так, трэба заканчваць». Па мордах надавалі адзін аднаму, давайце спынімся.

— «Так, Уладзімір Уладзіміравіч, ну трэба вывесці вось войскі — і ўсё, мы памірыліся, мы спыніліся» (запэўнівалі Пуціна). Спыніліся? Не спыніліся. То бок ім верыць нельга», — прывёў прыклад Лукашэнка.

Каментары14

  • Санта Бэрримор
    31.12.2025
    Теперь мы узнали, что путин играется со своими чемоданами при лукашкенко. Внезапно.
  • Адыходзіць
    31.12.2025
    Дзед зусім паплыў, пасля таго як галавой аб лёд ляснуўся
  • Не доўга дзеду вове засталося
    31.12.2025
    «Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму» гэта ён параіў маскоўскім элітамі. ) Працуйце ўсходнія 'браты'. Не доўга дзеду вове засталося

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць