Грамадства44

Папулярную тыктокерку з Лунінца, якая ратавала бяздомных жывёлінаў, асудзілі за палітыку

У Алены Хартановіч падпісчыкаў столькі ж, колькі жыхароў у яе родным горадзе. Жанчына вяла блог пра дапамогу жывёлам, але нядаўна яе судзілі паводле палітычнага артыкула.

Алена Хартановіч. Фота з яе старонкі Укантакце

Алене Хартановіч 52 гады. Жанчына жыве ў Лунінцы разам з мужам, у пары двое дарослых дзяцей. Яна працуе прадавачкай у мясцовай краме «Белвест».

У сацсетках Алена стала сапраўднай мясцовай зоркай, дзякуючы свайму добраму сэрцу. Яна вядзе папулярны тыкток-акаўнт, на які падпісаныя амаль 24 тысячы чалавек.

У блогу жанчына публікавала сотні відэа пра выратаванне бяздомных жывёлін: яна лячыла катоў і сабак з вуліцы, шукала ім дом і дзялілася кранальнымі гісторыямі са сваімі падпісчыкамі. Агулам яе ролікі сабралі амаль мільён лайкаў і больш за 10 мільёнаў праглядаў.

Невядома, калі Алену затрымалі. Але нядаўна Брэсцкі абласны суд прызнаў яе вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Часцей за ўсё апошнім часам паводле гэтага артыкулу судзяць за паведамленні ў тэлеграм-бот канала «Беларускі Гаюн». Алене Хартановіч прысудзілі хатнюю хімію і ўнеслі яе ў «спіс экстрэмістаў» МУС.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • м
    11.12.2025
    чарговы дзень "нацыянальнага перамір'я" і "адрыву лукашэнкі ад расіі". Так, таварыш "плян Рэйгана"?
  • Woodoo Cult
    12.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Падтрымка
    12.12.2025
    Дарагая спадарыня Алена, дзякуй вам за то што вы робіце для жывёл і для нашай краіны, вы малайчына.
    Сіл вам прайсці праз гэтыя выпрабаванні.
    Трымайцеся !

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць