Грамадства33

У Мінску затрымалі пенсіянера, які краў тэлефоны, пакінутыя на вакзале на падзарадку. Ён вінаваціць уладальнікаў

У мінскай міліцыі паведамілі пра выпадкі крадзяжу мабільных тэлефонаў, пакінутых на зарадных станцыях у будынку чыгуначнага вакзала.

Скрыншот з відэа

Праверка паказала, што крадзяжы здзяйсняў 64‑гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які прыехаў у сталіцу на працу. Некалькі дзён ён зараджаў свой тэлефон на вакзале і, заўважыўшы там пакінутыя без нагляду гаджэты, забіраў іх сабе.

Усяго мужчына скраў тры тэлефоны і пазней прадаў іх іншым людзям, атрыманыя грошы патраціўшы.

Па яго словах, вінаватымі ў страце маёмасці былі самі ўладальнікі, бо каля зараднай станцыі быў папераджальны надпіс, што адміністрацыя не адказвае за бяспеку прылад.

Супраць падазраванага распачалі крымінальныя справы.

Каментары3

  • Кнур
    04.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    05.01.2026
    На фота на НН, і на "пакаянным" відэа МУСароў у іхнім канале добра бачны надпіс на зараднай станцыі "рускімі буквамі", як кажа, нібыта "злодзей", - "Минский АВТОвокзал". А ў МУСарскім канале пішуць пра чыгуначны вакзал, і НН гэта з наіўнай вераю мянтам перадрукоўвае, нават не звяртаючы ўвагі на тое, што скрыніць.
    Але гэта яшчэ раз даводзіць факт: што не паведамленне МУСароў - то хоць у якой ступені, але брахня!
  • did
    05.01.2026
    Бачу, інтэрнэт зусім мазгі праеў. Як можна на вакзале пакінуць тэлефон без нагляду?! На камеры спадзяюцца? Як камера можа зберагчы вагу маёмасць? Камера - гэта накшталт знаку "у двары злы сабака". А сам сабака можа ўжо і здох даўно.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс пунктаў выдачы шуфляў, каб дапамагчы камунальнікам чысціць дарогі і тратуары4

Сіноптыкі памянялі чырвоны на аранжавы ўзровень небяспекі

Беларус зрабіў лыжню на плошчы Перамогі ў самым цэнтры Мінска4

Вышыня снежнага покрыва складае ўжо да 40 см

Гарачую лінію адкрылі ў Мінску для тых, хто мае патрэбу ў дапамозе

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай5

У Мінскім раёне адмянілі заняткі для некаторых вучняў

У мінскім метро скарочаныя інтэрвалы1

Мінабароны РФ пацвердзіла ўдар «Арэшнікам» па Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску3

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць