Надвор'е77

Завіруха, слізкія дарогі, тралейбусы стаяць, метро перапоўненае. Мінск змагаецца з «Улі»

Цыклон Улі прайшоўся па краіне і накрыў сталіцу моцным снегам. Што адбываецца ў горадзе цяпер?

Фота тут і далей: Анлайнер

З самай раніцы назіраюцца перабоі ў працы грамадскага транспарту. Паказвае 7‑бальныя заторы. Аўтобусы і тралейбусы не паўсюль могуць праехаць. 

У метро скарацілі інтэрвалы руху. З 9:00 да 16:00 інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай і Аўтазаводскай лініях складзе 3,5 хвіліны, а на Зялёналужскай — 5 хвілін.

Сёння лепш устрымацца ад усіх неабавязковых паездак, асабліва за горад. Ратавальныя службы і так будуць працаваць на максімуме нагрузкі.

З 16:00 да 18:30 інтэрвал руху цягнікоў на Маскоўскай лініі складзе 2 хвіліны, а на Аўтазаводскай — 2,5 хвіліны.

З 05:30 да 06:10 быў прыпынены рух трамваяў маршрутаў № 1, 6, 11а на праспекце ў раёне вуліцы Чырвонай у напрамку ДС «Зялёны Луг». Рух быў арганізаваны да ДС «Возера».

У Гатаве раніцай аўтобусы сталі колам, пасажырам давялося ісці пешкі.

Пасажыры выходзяць з аўтобусаў і штурхаюць іх, каб хутчэй прасунуцца праз замеценыя дарогі. На відэа трапіла таксама, як тралейбус з пераменным поспехам штурхаюць міліцыянты.

Выклікаць таксі таксама складана. У сэрвісе «Яндекс Go» ранкам пісалі, што «няма свабодных машын».

«Адзін раз праскочыла — кошт быў 40—50 рублёў, — расказаў «Анлайнеру» мінчук, які быў 23‑ці ў чарзе на машыну. — Звычайна — ўдвая менш». Машыны былі недаступныя ні ў адным з тарыфаў.

Камунальнікі працуюць у круглусуткавым рэжыме, каб паспяваць расчышчаць горад ад снегу. У дварах арганізавалі дадатковыя пункты з шуфлямі, каб мінчукі маглі дапамагчы. Унутраныя войскі вывядуць на ўборку снегу ўсюдыходы, БТРы, «Волат» і «Тыгр».

Увесь прыбраны снег са сталіцы звозяць на палігон у Маскоўскім раёне. Кожныя 2‑3 хвіліны новы МАЗ разгружаецца там. З пачатку цыклону Улі там ужо больш за 1400 куб. м снегу.

Каментары7

  • Вашая дарагая
    09.01.2026
    Я вітаю намаганні нашага партнэра Ўлі па раз'ялдычванні дыктатуры ў Беларусі моцным ударам з мэтэаралагічнага фронту. Ціск Джона Коўла, Крыса Сміта, Улі і маіх дарадцаў - вось шлях да нашай перамогі!
  • Сашок
    09.01.2026
    Ну вот взялся за сьнег- прапали дароги!
  • Усё стала
    09.01.2026
    Лукашысты аказалiся непадрыхтаваныя

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць