Усяго патроху55

Блогер Арцём Рыбакін з жонкай Таіс зноў пераехалі — цяпер у Дубай

Яны здзіўлены, што цэны ў крамах амаль як у Беларусі.

Таіс і Арцём Рыбакіны. Фота: інстаграм

Напрыканцы мінулага года блогеры Арцём і Таіс Рыбакіны здзівілі падпісчыкаў навіной. Яны зноў пераехалі — у гэты раз з Паўночнага Кіпра ў Дубай. Таіс пахвалілася, што ўпершыню трапіла туды каля 20 гадоў таму і адразу адчула, што некалі будзе жыць у гэтым месцы.

Праўда, усіх карт пара пакуль не адкрывае. Арцём у інстаграме намякае, што ў Дубаі сустракаецца з забудоўшчыкамі. Але Таіс дае недвухсэнсоўныя намёкі, што муж гатовы працаваць і вядучым: «Калі івентары ў Дубаі даведаліся, што Рыбакін на базе — рвуць на кавалкі з прапановамі… Людзі, проста будзьце настойлівей або пішыце мне».

Пра сваю працу Таіс таксама абяцае распавесці пазней. Паведаміла толькі: «А быць офісным клеркам не так ужо і дрэнна. Нарэшце спатрэбілася мая адукацыю маркетолага, навучанне на фатографа і ўсе тыя бясконцым курсы па SMM. Хто б мог падумаць, што аднойчы ўсё складзецца ў адну карцінку?»

Блогерка ўзрадавалася таму, што знайшла ў Дубаі тварог ад «Савушкавага»: «Для мяне гэта стала першым маркерам таго, што звыклае жыццё можа быць побач, нават калі здаецца, што ты на іншым канцы свету. І яшчэ адзін нечаканы факт: у некаторых маркетах цэны практычна такія ж, як у Беларусі. Аказваецца, у Дубаі можна жыць па-рознаму. Можна вельмі дорага. А можна — цалкам рацыянальна, калі разумець, дзе шукаць і якія звычкі мяняць. Для мяне гэта новы досвед, таму што раней я прыязджала сюды як турыст і была ўпэўненая, што жыць тут нерэальна, занадта дорага. Цяпер бачу, што пры наяўнасці лайфхакаў (якіх у мяне пакуль няшмат) усё цалкам магчыма без вялізных выдаткаў».

Нагадаем: блогер Арцём Рыбакін быў вельмі папулярны ў нулявыя, дзякуючы праектам «Клубны штрых» і «Гаўно-пытанне».

Раней ён быў жанаты на мадэлі Вользе Нікіфаравай. У тым шлюбе ў Арцёма нарадзілася дачка. Другой жонкай шоўмена стала Таіс Луцэнка (Рыбакіна), у шлюбе з якой у мужчыны нарадзілася яшчэ адна дачка.

У 2022 годзе Рыбакіны вырашылі пераехаць на Паўночны Кіпр.

Пара распавядала, што дзеля таго, каб атрымаць дазвол на жыхарства, ім давялося паступаць у мясцовы брытанскі ўніверсітэт. У гэтым выпадку ДНЖ даюць на час вучобы.

Але ўсё было не так ідылічна. Неяк у інстаграме Таіс прызналася сваім падпісчыкам, што на прыгожае жыццё вымушана зарабляць самастойна.

«Каб пераехаць на Кіпр, я прадала ўсе свае футры і частку брыльянтаў. Ні дня не пабывала ў дэкрэце, бо не было калі расслабляцца… Мяне і выплат праз пераезд дзяржава пазбавіла. Жыву на Кіпры — працую 24/7… Ствараю курсы, праводжу кансультацыі па індывідуальных запытах, працую агентам па нерухомасці і пастаянна вучуся новаму… Для бачнасці бесклапотнага ладу жыцця час ад часу раблю для падпісчыкаў прыгожыя фотасесіі, хоць ужо пару гадоў мару проста выспацца. Я цалкам утрымліваю сябе — ад пракладак да дарагіх рэчаў. Будую кватэру на Кіпры таксама сама».

Пара актыўна паказвала ў сваіх сацсетках розныя варыянты жылля на Паўночным Кіпры і агітавала набываць там нерухомасць з іх дапамогай.

Таіс адначасова прадавала курсы на тэму таго, як адкрыць у сабе сапраўдную жанчыну, рэкламавала аўтарскія жаночыя рэтрыты. Яна таксама казала, што працуе як коўч.

Два гады таму Арцём і Таіс паспрабавалі запусціць сваё трэвэл-шоу на YouTube. У сваім блогу «Рыбакіны распавядуць» яны паказвалі жыццё на Паўночным Кіпры і Балі.

Але праект не стрэліў. Відэа набіралі ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч праглядаў. Сама ж Таіс скардзілася ў інстаграме, што, па адчуваннях, іх ролікі глядзяць яны з мужам ды некалькі самых блізкіх сяброў.

Яшчэ горш былі справы ў YouTube-праекта самой Таіс, дзе яна спрабавала вучыць жыццю жанчын і распавядала, напрыклад, пра эзатэрычны складнік разводу.

Нядоўгі час сям’я правяла на Балі і паказвала нерухомасць там.

Сваю кватэру плошчай 112 квадратаў на Паўночным Кіпры Таіс у 2024 годзе прадала, каб набыць трохпакаёўку ў Мінску ў новабудоўлі на беразе Свіслачы. Рамонт там усё яшчэ працягваецца.

Каментары5

  • І што
    09.01.2026
    Рынак псеўдакоўчаў і шызатэрыкаў перапоўнены, таму нічога дзіўнага, што медыяпраекты не стрэлілі
  • бабруйчанін
    09.01.2026
    На...вошта мне ведаць аб ..нейкам блоХере(ше) )))
    Падобныя навіны ствараюць " міты" фармуюць " мары" аб " стрэказе стрэказле" якія нічым ні лепш за міты мары " гламур" ліміты маскоўскай дом 2 ксабчак пачатку 000х
  • Жаўцізна
    09.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне трэба пятнаццаць ключоў ад дамафонаў». Як людзі прымушаюць аферыстаў лаяцца і кідаць слухаўку2

Беларуска так злятала на Кубу, што адсудзіла поўны кошт пуцёўкі3

Былы віцэ-прэзідэнт Газпрамбанка Валабуеў — пра службу ва УСУ, сувязь з падполлем «Чорная іскра» і адмову ад сям'і ў Расіі6

Шматдзетны зваршчык з Магілёва прадракаў смерць каліноўцаў на вайне. А бач ты, ужо сам згінуў пад Пакроўскам4

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці51

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць