Грамадства66

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»

Анатоль Вайцяхоўскі — гэта ўжо трэці сябар партыі, які пры дзіўных абставінах раптоўна едзе на радзіму, не папярэдзіўшы нікога.

Анатоль Вайцяхоўскі. Скрыншот: БТ

Рэдактар колішняй баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоль Вайцяхоўкі, які ўляпаўся ў скандал з прапагандысцкім фільмам «Чужое неба», а пасля смерці свайго суседа-шпіёна Уладзіміра Усера вярнуўся ў Беларусь, паўгода назад быў абраны ў рэвізійную камісію партыі «Народная грамада».

Пра гэта паведаміў былы палітвязень Сяргей Спарыш, які ўдзельнічае ў барацьбе за лідарства ў партыі.

Чытайце: Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

«Верагодна, варта чакаць новых прапагандысцкіх перадач — карацей, як з Цішкевіч. Вайцяхоўскі паўгода таму быў уключаны ў рэвізійную камісію «Народнай грамады» Вільскага. Прытым што пытанні да яго ўзнікалі яшчэ некалькі гадоў таму», — напісаў Спарыш.

Ён не стаў дзяліцца дадатковай інфармацыяй, аднак параіў «Нашай Ніве» пісаць старшыню «Народнай грамады» Яўгену Вільскаму. Зрэшты, на гэтым кола замкнулася, бо Вільскі, у сваю чаргу, папрасіў звяртацца па каментары да Спарыша.

Рэвізійная камісія — кантрольны орган «Народнай грамады». Камісія збіраецца мінімум раз на год, рыхтуе справаздачу для з'езда партыі. Яе сябры абіраюцца галасаваннем і, згодна са статутам, правяраюць дзейнасць партыі.

Спарыш у сваім допісе згадвае Вольгу Цішкевіч — яна некалі ўзначальвала магілёўскае аддзяленне «Народнай грамады», у 2022 годзе выехала ў эміграцыю. Калі «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт КДБ і апублікавалі размешчаную базу даносаў, то знайшоўся і данос ад Цішкевіч, якая прасіла «прыняць меры» ў адносінах блогера Эдуарда Пальчыса. У выніку скандала Цішкевіч цішком вярнулася ў Беларусь і раздавала інтэрв’ю прапагандыстам.

Услед паехаў у Беларусь і яшчэ адзін сябар «Народнай грамады», Павел Бялюцін. Ён у свой час уцёрся ў давер да Міколы Аўтуховіча — і напісаў на яго данос у КДБ.

Цяпер тым жа шляхам рушыў і Анатоль Вайцяхоўскі. Перад гэтым ён уляпаўся ў здымкі прапагандысцкага фільма БТ. За 50 еўра Вайцяхоўскі і яго сусед Уладзімір Усер запісалі відэа, у якім расказалі пра ўсе мінусы жыцця ў замежжы.

Польскія спецслужбы абвінавацілі Усера ў шпіянажы, аднак па стане здароўя не сталі арыштоўваць. Неўзабаве пасля гэтага ён памёр. На наступны дзень пасля смерці былога суседа Вайцяхоўскі, які нібыта падрадзіўся арганізоўваць пахаванне, знік.

Вайцяхоўскі прызнаваўся сябрам, што падумвае звяртацца ў «камісію па вяртанні» генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

«Народная грамада» пад кіраўніцтвам Яўгена Вільскага спрабуе выставіць сябе альтэрнатывай Офісу Святланы Ціханоўскай, раз за разам стварае адпаведныя ініцыятывы — блок «Салідарнасць», «Мемарандум», Беларуская нацыянальная кааліцыя.

На выбарах у Каардынацыйную раду ў 2024 годзе блок «Салідарнасць», у які ўваходзілі «Народная грамада» і БХД, заняў перадапошняе месца — 1,55%. Апошняе месца было ў іх жа паплечнікаў з «Краіны для жыцця» паліграфолага Віталя Савюка.

Каментары6

  • Лео
    09.01.2026
    На этой Грамадзе кто только не оттоптался
  • Найбольш інфільтраваная партыя
    09.01.2026
    - "Народная Грамада".
  • Гарамбуш
    09.01.2026
    Лёлік з-пад Лімасола, наогул «Неабыякавыя» и Народная грамада вельмі цесна звязаныя.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа65

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі15

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць