Меркаванні5555

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык

Павел Севярынец прапаноўваў Бабарыку і Калеснікавай выступіць на прэс-канфэрэнцыі ва Украіне па-беларуску, але яны не прыслухаліся.

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава на прэс-канферэнцыі 14 снежня 2025 года. Фота: LookByMedia

Як згадаў у інтэрв'ю «Белсату» Павел Севярынец, перад прэс-канферэнцыяй, што адбылася на другі дзень пасля вызвалення групы палітвязняў, ён меў магчымасць пагаварыць з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай. І першае, што Павел параіў сваім суразмоўцам, — выступіць публічна па-беларуску.

«Мы сядзелі ў адным пакоі і размаўлялі. Я прапанаваў выступіць па-беларуску. Можа быць, сапраўды мы не мыслім па-беларуску, больш мыслім па-руску. Але, думаю, што гэтая парада застаецца ўсё роўна. Добра падрыхтавацца і выступіць па-беларуску, выступіць з гледзішча нацыянальных інтарэсаў — гэта азначае зараз быць адэкватным беларускім палітыкам».

Па словах Севярынца, з Віктарам Бабарыкам ён не быў асабіста знаёмы да 2020 года, толькі ведаў, хто ён. Нягледзячы на чалавечую павагу да стойкасці экс-банкіра ў турэмных умовах, Павел дыстанцыюецца ад яго палітычных поглядаў:

«Як да чалавека я да яго стаўлюся нармалёва, тым больш ён перанёс такія цяжкія ўмовы. Але ў палітычным плане тая лінія, якую ён вёў тады (у 2020‑м — НН) і якую ён вядзе зараз — гэта не маё. І думаю, гэта не тое, што патрэбна Беларусі».

З Марыяй Калеснікавай, паводле Севярынца, сітуацыя іншая:

«Яна мае файную маладафронтаўскую гісторыю. У юнацтве яна ўдзельнічала ў маладафронтаўскіх акцыях і нават была адной з пераможцаў лідарскіх курсаў «Дыджэяў Адраджэння». У яе, я ведаю, вельмі добрая беларуская мова. Я раіў ёй пры сустрэчы — і зараз таксама вельмі раю — размаўляць па-беларуску, прасякацца беларускімі нацыянальнымі інтарэсамі. З яе можа вырасці класная беларуская жанчына-палітык. Гэта проста была б зорка».

Вяртаючыся да сваёй прапановы выступіць на прэс-канферэнцыі на беларускай мове, Севярынец згадаў, што некалькі чалавек «сказалі, што, можа быць, не трэба і гэтак далей».

«Мне цяжка сказаць чаму, таму што людзі толькі што выйшлі з турмы. Магчыма, гэта быў вынік проста перажытага. Гэтыя людзі актыўна прыйшлі ў палітыку ў 2020 годзе», — разважае Севярынец.

Сам жа Севярынец падкрэслівае: яго ўласны досвед палітычнай барацьбы пачынаецца з канца 1990-х, і ён «прыблізна ўяўляе, што можа быць, калі ва Украіне, якая ваюе з Расіяй, публічна выказвацца ад імя беларусаў па-расійску». «Гэта проста палітычная памылка. Такога не трэба рабіць».

Павел Севярынец. Фота: Наша Ніва

«Ну, не ўкладзеш свае думкі ў галовы. Як яно атрымалася — так атрымалася», — са скрухай заўважае палітык і дадае, што па выніках прэс-канферэнцыі «беларусы зрабілі свае высновы, але свае высновы трэба рабіць і палітыкам, і тым, хто гаворыць ад імя беларусаў».

«Пасля 2020 года, пасля гэтых гадоў вайны, стала абсалютна відавочна: беларуская мова — гэта таксама частка палітычнай пазіцыі. Без беларускай мовы не можа быць беларускай палітычнай пазіцыі. І нават яна не можа быць такім, ведаеце, фальклорным элементам. «Там дзесьці я скажу пару фраз». Не. Гэта павінна быць сутнасцю, гэта павінна быць сэнсам», — даводзіць Севярынец.

Каментары55

  • Рэаліі на зямлі
    08.01.2026
    Астролагі аб'явілі тыдзень Севярынца. А тое, што Калеснікава і Бабарыка ўяўляюць адну палітычную сілу, тое што яны ідуць па адной праграме Севярынец бачыць не хоча, таму што гэта нязручна. Ці ён хоча "перацягнуць" Калеснікаву на свой бок? 🤣 Ну гэта ж смешна.
  • Так!
    08.01.2026
    У гэтай справе цалкам падтрымліваю беларускага нацыянальнага актывіста і палітыка Паўла Серярынца. Мне таксама не падабаецца гэты былы банкір расійскага банка, які не можа сказаць слова па-беларуску і баіцца асудзіць Расію. Ужо не кажучы пра яго каманду, якая за апошнія гады яе леў бараніла расейскае і пашырала ў Вільні ды Варшаве, адначасова так ці інакш час ад часу змагаючыся з беларускім нацыянальным.

    Бабарыканцы - гэта рух для тожебелорусов ці русских со знаком качества.
  • и кто из вас ку-ку
    08.01.2026
    Это утопия и недальновидность обращаться на беларусском к 90% русскоязычным беларусам

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць