Грамадства1111

Што будзе з каналам «Жыццё-маліна»? Каманда адказала

Сёння выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» з Мікітам Мелказёравым, які ён запісаў у свой апошні дзень жыцця, 21 снежня. Гэта гутарка з былым галоўным рэдактарам Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.

Скрыншот апошняга выпуску

Каманда праекта піша, што гэта апошні выпуск на канале «Жыццё-маліна» наогул. Іншага вядучага на канал шукаць не будуць.

«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала — гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў. Дзякуй, што глядзелі і падтрымлівалі. Дзякуй, што крытыкавалі і ненавідзелі. Дзякуй, што не былі абыякавымі. Мікіта, дзякуй за тваю выкшталцонасць і жаданне рабіць якасць. У цябе атрымалася, можа, і ў нас нешта яшчэ атрымаецца. Тут і цяпер жыццё дакладна не маліна, але яно працягваецца… І сонца калісьці загляне. Бывай, сябар…», — кажуць калегі.

«Жыццё-маліна» існавала пяць з паловай гадоў, выходзіла кожную суботу з 27 чэрвеня 2020 года, нязменным вядучым быў Мікіта Мелказёраў.

 Станам на красавік 2023 года на ютуб-канале шоу было больш за 111 тысяч падпісчыкаў, у 2025 год канал прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Зараз на канале 97 тысяч падпісчыкаў.

Каментары11

  • Ганка
    10.01.2026
    Гэта самы папулярны беларускамоўны канал. Вялікая памылка не працягваць яго весьці. Мікіта бы не ўхваліў. Ён працаваў на карысьць беларушчыны і быў бы рады, калі б нехта працягнуў яго працу.
  • Бартош
    10.01.2026
    трэба працягваць справу, запрашаць новых вядучых і гасцей. Працяг справы памерлага - гэта значыць што яго справа жыве, гэта быў бы для яго найлепшы падарунак. Колькі кампаній, ідэяў працягвае жыць пасля смерці заснавальнікаў. Зрабіць помнік, закансерваваць канал - кепская ідэя. Праз некаторы час ютуб перастане яго падсоўваць гледачам і ен памаленьку знікне.
    Калі вы, старая каманда, не маеце хэнці займацца перадайце іншым людзям.
  • Ганс
    10.01.2026
    Команда приняла правильное решение 💔

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава13

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

Даўгі еўрапейскага бізнэсу Дзмітрыя Скіндзерава, якога Літва пазбаўляе прытулку, дасягнулі 354 тысяч еўра9

Латушка заклікаў Сабаленку паспрыяць вызваленню палітычных вязняў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі1

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць