Грамадства7272

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

У варшаўскім палацы Бельведэр 13 студзеня прайшоў калядны прыём у прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага. На яго па традыцыі запрасілі прадстаўнікоў беларускай дыяспары.

Госці прыёму. Фота тут і далей: LookByMedia

Сярод гасцей былі беларускія палітыкі, былыя палітвязні, дзеячы культуры, журналісты і іншыя прадстаўнікі грамадскай супольнасці.

Апроч Святланы Ціханоўскай і яе дарадцаў Франака Вячоркі і Дзяніса Кучынскага, былі таксама кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, «міністарка эканомікі» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Аліса Рыжычэнка, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Ліза Пракопчык.

Прадстаўнікі «Белпола» Уладзімір Жыгар і Мацвей Купрэйчык таксама сталі гасцямі ў Бельведэры.

Можна было заўважыць лідара «Еўрапейскай Беларусі», кандыдата ў прэзідэнты — 2010 Андрэя Саннікава і галоўную рэдактарку «Хартыі-97» Наталлю Радзіну.

Запрасілі нядаўна вызваленых палітвязняў — рэдактарку Марыну Золатаву, адваката Максіма Знака (ён для прыёму абраў вышыванку), журналістку Ксенію Луцкіну.

Журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук падарыў Каралю Наўроцкаму сваю кнігу. Сярод запрошаных таксама блогер Глеб Сямёнаў (адзін з вядучых папулярнага ютуб-шоу «О(б)суджаем» прыйшоў у прыгожым пінжаку з валошкамі), Максім Паршута і Кірыл Жаўток, якія запусцілі падкаст «Зроблена ў Польшчы», аналітык Арцём Шрайбман, сацыёлаг Рыгор Астапеня.

Максім Паршута і Кірыл Жаўток
Фота: сторыс інстаграма Глеба Сямёнава

Купалавец Алег Гарбуз і акторка ды выдаўца аўдыякніг Крысціна Дробыш, якія пасля 2020 года вымушаны былі пераехаць за мяжу, былі вядоўцамі культурнай часткі прыёму.

Быў таксама адвакат Ілля Салей і кіраўнік Моладзевага хаба ў Варшаве Алесь Лапко.

У першым шэрагу можна было заўважыць Марыну Гірын і Яўгена Бурага, заснавальнікаў Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой ABBA. «Калі б у мяне была такая опцыя — адмовіцца ад удзелу на карысць іншага (напрыклад, палітвязня) — я б з задавальненнем гэта зрабіў. Але яе не было», — пісаў пару дзён таму Буры, калі разгарэлася дыскусія вакол спісаў запрошаных.

Выступленне калядоўшчыкаў на прыёме
Скрыншот трансляцыі: Kancelaria Prezydenta RP / Facebook

Ідэя калядных прыёмаў у прэзідэнта Польшчы з’явілася напрыканцы 2021 года, калі прэзідэнт Анджэй Дуда прапанаваў Ціханоўскай правесці супольнае мерапрыемства для беларусаў у Польшчы. Пры Наўроцкім традыцыя засталася.

Каментары72

  • Naziralnik
    14.01.2026
    Прабачаюся, а ў спадарыні Марыны Гірын торба Hermès - Rose Pourpre Verso за $ 26 000 ?!
  • Пінская шляхта
    14.01.2026
    Эх, шкада, што Гірын і Буры ўсё ж нейкім чынам "пралезьлі" на мерапрыемства. Мутныя грантасмокі.
  • Анатоль
    14.01.2026
    А дзе Чалы? Дзе тыя Вячорка і Лябедзька? Чаму няма Сяргея Ціханоўскага? Дзе Анжаліка Мельнікава, якая летась так прыгожа спявала.

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць