На відэа, якое стала вірусным у сацсетках, бачна сабаку, які бяжыць, а перад ім на лясную сцежку па чарзе выходзяць пяць магутных зуброў. Аўтарка відэа адзначыла, што гэта яшчэ не ўвесь статак — некалькі звяроў у кадр не трапілі, піша Blizko.by.

Месца здымкі відэа — Бярэзінскі раён, непадалёк ад вёскі Чыжаха.
Карыстальнікі адзначалі, што гэта вельмі маляўнічая мясцовасць, дзе можна ўбачыць розных лясных жыхароў:
«У тых лясах можна сустрэць каго заўгодна. Аднойчы за вёскай Вяшэўка я сустрэў пару — ваўка і ваўчыцу. Мы спакойна разгледзелі адзін аднаго метраў з дзесяці і гэтак жа мірна разышліся ў розныя бакі. А на ўскрайку таго ж лесу бачыў мядзведзіцу з медзведзянём, яны там нешта ці кагосьці жэрлі. Праўда, назіраў за імі з адлегласці ў метраў 100+, але ўражанняў усё адно атрымаў вышэй за дах».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары