Грамадства11

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год

У паляўнічых гаспадарках Беларусі пачалі зімовую падкормку зуброў, паралельна з якой праходзіць і ўлік гэтых жывёл.

Няпроста даводзіцца егерам паляўнічай гаспадаркі «Азёры» ў Гродзенскім раёне, бо там жыве адзін з найбуйнейшых статкаў у краіне — 509 асобін (трэці па колькасці ў Беларусі), паведамляе тэлерадыёкампанія «Гродна».

Для такой колькасці зуброў на зіму нарыхтоўваюць 50 т сена, 100 т буракоў і 50 т яблыкаў. У меню таксама ёсць злакавыя.

Корм у зуброў павінен быць пажыўным і напоўненым вітамінамі. Пры неабходнасці ў ежу жывёлам могуць дадаваць мінеральныя комплексы і нават лекі

Выкладку кармоў пачынаюць у жніўні, расказаў галоўны спецыяліст паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі СПК «Азёры Гродзенскага раёна» Станіслаў Басько.

Але ёсць адзін ласунак, якім частуюць зуброў круглы год. Па яго да кармушак прыходзяць нават самыя асцярожныя асобіны. Гэта беларуская соль.

Калі жывёлы прыходзяць падсілкавацца, супрацоўнікі паляўнічай гаспадаркі за імі ўважліва назіраюць.

Калі гэта не атрымліваецца зрабіць удзень, то ноччу на дапамогу прыходзяць цеплавізары.

Галоўная задача — палічыць, колькі зуброў у статку, зафіксаваць колькасць маладняку — за год нарадзілася больш за 50 зубранят.

Паколькі статак расце, спецыялісты фарміруюць групы, каб перасяліць яго частку ў іншыя рэгіёны. Ужо вырашана адправіць 10 асобін у Лагойскі раён. Адселяць жывёл і ў Гомельскую абласную паляўнічую гаспадарку. Такі падыход дапамагае захоўваць папуляцыю чырвонакніжных зуброў.

Каментары1

  • Лиман
    10.12.2025
    В Одессе из куяльницкой соли хотят лепить лизунцы.
    Только не сказано,для каких животных такое лакомство.
    Или же это не для животных )

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць