Грамадства11

У Брэсце адкрылі музей зубра

Адкрыццё музея з калекцыяй зуброў прымеркавалі да 86‑й гадавіны заснавання Брэсцкай вобласці. Размясціўся ён у Брэсцкім аблвыканкаме.

Брэсцкая вобласць была ўтворана 4 снежня 1939 года. На яе сцягу намаляваны зубр, які з'яўляецца адным з сімвалаў Беларусі. Пяць гадоў таму ў аблвыканкаме ўзнікла ідэя стварыць музей у гонар волата. Першай у калекцыі стала фігурка зубра з цэльнага кавалка ліпы. Яе перадалі работнікі брэсцкай фабрыкі сувеніраў. Ініцыятыву падхапілі, піша БЕЛТА.

На дадзены момант сабрана каля 250 экспанатаў. Большая частка з іх падорана кіраўніцтву і жыхарам Брэстчыны прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў нашай краіны, замежных дэлегацый, прадпрыемствамі, навучальнымі ўстановамі. Некаторыя статуэткі шукалі мэтанакіравана.

Фігуркі зуброў выкананы з самых розных матэрыялаў. Пераважная большасць з іх зроблена з дрэва — дуба, ліпы, бярозы, лістоўніцы, сасны і іншых парод. У экспазіцыі можна ўбачыць зуброў са сталі, бронзы, фарфору і фаянсу, шкла, лёну і воўны, тканіны, саломы, керамікі, бурштыну, шакаладу і пластыліну.

Самы мініяцюрны экспанат вышынёй каля 1 см.

Калекцыя папоўнілася эксклюзіўнымі статуэткамі, зробленымі рукамі таленавітых жыхароў усіх гарадоў і раёнаў Брэсцкай вобласці. Тэхнікі выкарыстаны самыя розныя. Напрыклад, зубр лунінецкіх умельцаў выкананы з моранага дуба, які выняты з палескіх балот, дзе праляжаў не адзін дзясятак стагоддзяў.

Віртуозы з Лунінецкага раёна ўзяліся за яшчэ адзін цяжкі ў апрацоўцы матэрыял. Яны ператварылі кап (нараст на бярозе) у фігурку чырванакніжнай жывёлы. Майстар са Столінскага раёна скульптуру зубра высек сякерай з драўлянай чуркi.

Сваю мініяцюрную версію ляснога волата зрабілі ў іванаўскай школе бондарства.

Маларыцкія майстрыхі саламянага зубра апранулі ў касцюм традыцыйнага строю свайго раёна.

Наймілейшым атрымаўся зубрык з пластыліну, якога зляпіла дзіця з Белаазёрска да абласных «Дажынак-2025».

Музей размясціўся на першым паверсе Брэсцкага аблвыканкама.

Каментары1

  • хамса
    04.12.2025
    "Наймілейшым атрымаўся зубрык з пластыліну, якога зляпіла дзіця з Белаазёрска да абласных «Дажынак-2025»."

    Рэд., як міла)

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Маці вырашыла паправіць здароўе пяцігадовага сына — у выніку яго забрала хуткая5

На «Зубр-фэсце» ў Белавежскай пушчы блогераў і артыстаў адкормлівалі зубрацінай8

Пасля аварыі на цепласетках у Мінску па дзясятках адрасоў адключылі гарачую ваду

Мінскі дызайнер стварыў самы беларускі пухавік — з сена5

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі20

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць