Грамадства

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

З 1 студзеня 2026 года абнавілі правілы электроннай чаргі на мяжы. Заняць месца стала зручней, а для людзей з грашыма, якія спяшаюцца, прыдумалі VIP-паслугу.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: ГПК / Telegram

Згодна з новымі правіламі, легкавікі і матацыклы могуць станавіцца ў электронную чаргу анлайн. То-бок цяпер, каб заняць месца ў чарзе, не абавязкова ехаць непасрэдна ў зону чакання перад пунктам пропуску.

Кошт рэгістрацыі анлайн — 0,5 базавай велічыні (22,5 рубля). Раней было 0,3 базавай.

Пры гэтым перад заездам у пункт пропуску ўсё адно трэба праехаць праз зону чакання.

Калі машына не прыедзе своечасова, рэгістрацыя анулюецца без права на аднаўленне. Пры гэтым паслуга будзе лічыцца аказанай і, адпаведна, грошы не вернуць. Каб выехаць за мяжу, тым, хто спазніўся, неабходна будзе паўторна зарэгістравацца ў электроннай чарзе і аплаціць паслугу.

Апроч гэтага, для легкавікоў, якія накіроўваюцца ў прыватную паездку, з'явілася магчымасць загадзя браніраваць дату прыезду. Праўда, кошт паслугі вельмі высокі — 15,5 базавай велічыні, а гэта 697,5 рубля (каля 200 еўра).

Адзначым, што да канца лета 2022 года ў Беларусі ўжо практыкавалі продаж броні месца ў чарзе ў тых пунктах пропуску, дзе была электронная чарга. Тады такая паслуга каштавала ўсяго адну базавую і была даступная не толькі для прыватных легкавікоў, але і для грузавога і пасажырскага транспарту, які выконваў міжнародныя перавозкі.

Праўда, калі раней бронь за адну базавую была на канкрэтны час, то цяпер, заплаціўшы 697,5 рубля, можна прыязджаць у любы час абраных сутак у інтэрвале з 00:00 да 23:59.

Выглядае, што пры вызначэнні цэн на VIP-бронь у «Белмытсэрвісе» арыентаваліся на тыя сумы, якія патрабавалі за праезд без чаргі льготнікі, якія падсаджваліся ў аўто. Праўда, па 200 еўра бралі толькі ў пікавыя дні, калі час чакання займаў па 4‑5 сутак.

Нагадаем, што праз рост базавай велічыні збор за выезд за мяжу цяпер каштуе 45 рублёў замест ранейшых 43 рублёў. Таму, каб без ільгот выехаць з Беларусі ў ЕС на аўто, трэба заплаціць 67,5 рубля (1,5 базавай), што складае каля 20 еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову. Яе дэпартавалі з Беларусі11

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску31

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць