Грамадства3131

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску

Надпіс такі ж, як і ранейшыя правакацыйныя надпісы — падобныя і фарба, і асаблівасці напісання. Беларусы так літараў не пішуць.

Здымак свежага надпісу на будынку ў цэнтры Вільні па адрасе Бокшта, 4 быў апублікаваны ў адным з чатаў.

Манера напісання мае тыя ж асаблівасці, што і раней: літары «ш» і «л» напісаныя так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

У мінулыя гады на розных будынках у цэнтры Вільні і на ўездзе ў горад з’яўляліся падобныя надпісы.

Хутчэй за ўсё, надпіс зроблены на замову беларусафобаў, якія распальваюць нянавісць у мясцовых да беларусаў. Папярэднія звароты ў паліцыю з гэтай нагоды ніякага плёну не прынеслі, ніхто праз гэтыя надпісы не быў затрыманы. Раней «Наша Ніва» пісала, як замаўляюць такія графіці («падпрацоўка 2‑3 гадзіны, 50 еўра») і як у Вільні шукаюць людзей, гатовых за грошы шпіёніць за літоўскімі спецслужбамі і здымаць акцыі беларусаў.

Каментары31

  • Ян
    01.02.2026
    Тут трэба казаць не пра падабенства фарбы і асаблівасці напісання, а пра падабенства падыходу літоўскай паліцыі да такіх надпісаў - яны мінулыя надпісы і правакацыі не шукалі хто гэта зрабіў, так і гэты раз нічога рабіць не будуць.
  • нешта шмат увагі
    01.02.2026
    Слова на х ў Вільні ўжо не пішуць на сценах?
  • %
    01.02.2026
    Жыльвінас з Кашчунасам нават у мароз не супакояцца ))))

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць