Здароўе44

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў

Прэпараты для пахудзення новага пакалення часта ўспрымаюцца як просты спосаб падкарэктаваць фігуру, аднак медыкі папярэджваюць: гэтыя лекі прызначаныя для пажыццёвай тэрапіі, а не для кароткатэрміновага выкарыстання.

Фота: AP Photo / David J. Phillip 

Як піша The Wall Street Journal, папулярныя медыкаменты класа GLP-1, якія актыўна прасоўваюцца праз агрэсіўную рэкламу з удзелам сусветных зорак, насамрэч з’яўляюцца сродкамі для пажыццёвага лячэння хранічных захворванняў, такіх як атлусценне і дыябет 2‑га тыпу, а не часовымі «лайфстайл-рашэннямі».

Гэтае адрозненне мае вызначальнае значэнне, паколькі статыстыка сведчыць пра трывожную тэндэнцыю: нягледзячы на тое, што каля 18% дарослых жыхароў ЗША ўжо прымалі гэтыя лекі, прыкладна палова з іх спыняе прыём на працягу першага года. Многія пацыенты проста не ўсведамляюць, што іх чакае пасля адмены тэрапіі.

Згодна з навуковымі даследаваннямі, пасля спынення прыёму людзі звычайна вяртаюць страчаную вагу ўсяго за паўтара года. Пры гэтым усе станоўчыя змены ў паказчыках здароўя, такія як паляпшэнне ўзроўню цукру ў крыві, артэрыяльнага ціску ці халестэрыну, анулююцца практычна адначасова з вяртаннем кілаграмаў — у сярэднім праз 1,4 года.

Асаблівую заклапочанасць выклікае хуткасць, з якой вяртаецца вага. Аналіз вынікаў 37 навуковых даследаванняў, апублікаваны ў British Medical Journal, паказаў, што пасля адмены GLP-1 людзі паўнеюць у чатыры разы хутчэй, чым тыя, хто страчваў вагу з дапамогай дыеты і фізічных практыкаванняў.

Аналіз выявіў, што пацыенты ў сярэднім страчвалі на гэтых прэпаратах каля 14,5 кг, але за першы ж год пасля адмены набіралі назад амаль 10 кг. Для параўнання: людзям, якія худзелі за кошт змены ладу жыцця, а не лекаў, патрабавалася каля чатырох гадоў, каб вярнуцца да зыходнай вагі.

Такая фізіялагічная рэакцыя тлумачыцца працай арганізма. Прэпараты імітуюць гармоны кішэчніка, якія пасылаюць сігнал сытасці, але пасля спынення іх прыёму пачуццё голаду становіцца яшчэ больш вострым, чым было да пачатку лячэння.

Як тлумачаць навукоўцы, гэта — дзеянне старажытнага механізму выжывання, вядомага як метабалічная адаптацыя, які дапамагаў нашым продкам захоўваць энергію падчас голаду або стрэсу і прымушаў спажываць больш калорый пасля.

Больш за тое, як адзначаюць спецыялісты, існуе і яшчэ адна малавывучаная, але трывожная з’ява: калі чалавек пасля перапынку вырашае зноў пачаць прыём GLP-1, тэрапія не заўсёды бывае такой жа эфектыўнай, як у першы раз або нават у другі.

Акрамя таго, па словах спецыялістаў, цыклічнае змяненне вагі — паўторны набор і пахудзенне — можа негатыўна паўплываць на суадносіны тлушчу і мышачнай масы. Пры хуткім пахудзенні ад чвэрці да трэці страчанай вагі прыпадае на мышцы. Аднак калі вага вяртаецца, арганізм назапашвае пераважна тлушч, а не цягліцы. Гэта стварае небяспечны дысбаланс у складзе цела пацыента.

Да фізіялагічных наступстваў дадаецца і псіхалагічны аспект. Вяртанне вагі часта выклікае ў людзей пачуццё паразы, зніжае матывацыю і жаданне займацца фізічнай актыўнасцю.

Са слоў спецыялістаў, лячэнне атлусцення нічым не адрозніваецца ад лячэння высокага ўзроўню халестэрыну або дыябету. Калі вы спыняеце прыём статынаў, узровень халестэрыну зноў павышаецца. Калі вы спыняеце прыём інсуліну, дыябет вяртаецца. 

Дык ці ёсць сэнс прымаць GLP-1 кароткатэрмінова? Дактары лічаць, што адказ станоўчы, але пры ўмове прадуманай доўгатэрміновай стратэгіі, што рабіць «на наступны дзень пасля адмены». Яна можа прадугледжваць пераход на больш танныя прэпараты старэйшага пакалення альбо вельмі інтэнсіўную змену ладу жыцця, каб паспрабаваць утрымаць вынік.

Каментары4

  • сірога
    01.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ......
    01.02.2026
    Ого, Лося реально подсадили на иглу, как наркошу?
  • Шкловский бычек
    01.02.2026
    ......, сидел сначала на стакане, потом на нефтяной игле, а сейчас на оземпшную перебрался))))

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць