Грамадства7575

Беларусь выводзяць з ізаляцыі не проста так — Зянон Пазняк пра палітыку Трампа

Пра палітыку ЗША адносна Еўропы ды вайны ва Украіне і значэнне таго, што Дональд Трамп запрасіў у Раду міру Аляксандра Лукашэнку, у Студыі Белсат разважаў старшыня КХП БНФ, руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк.

«2025 год — гэта таптанне на месцы»

«Пуцін не хоча міру і ні пры якіх умовах на гэты мір не пойдзе», — адзначае Зянон Пазняк, каментуючы вынікі паездкі пасланнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна ў Маскву.

Ветэран беларускай палітыкі заўважае: сітуацыя, што складваецца ва Украіне, калі сярод суровай зімы знішчаецца інфраструктура, ідзе на карысць расейцам. І ў пытанні спынення абстрэлаў і дасягнення міру «расейцы будуць стаяць на сваім доўга», калі Захад не пойдзе на радыкальныя захады.

«Магчымасці ёсць — гэта другасныя санкцыі, зніжэнне цэнаў на нафту, газ. Але пакуль на гэта Трамп не ідзе — думае знайсці нейкі ключык. Але нічога з гэтага не будзе — гэта я ўжо дакладна ведаю, бо амерыканцы і еўрапейцы абсалютна не разумеюць Расеі, не разумеюць гэтай ментальнасці, не разумеюць Пуціна — думаюць, што з імі можна дагаварыцца. Ніколі гэтага не будзе», — упэўнены Зянон Пазняк. 

Паводле палітыка, другі варыянт, які можа спыніць Пуціна, — жорсткая дапамога Украіне, то бок узброены канфлікт:

«Што з іх будзе, мы паглядзім. Пакуль што няма нічога. Цэлы 2025 год — гэта ўсё таптанне на адным месцы».

 «Амерыка не хоча быць нянькай»

Пазняк дадае, што, нават калі пэўныя дамоўленасці паміж бакамі будуць дасягнутыя, напрыклад, прыпыненне абстрэлаў крытычнай інфраструктуры, у расейскім стылі — у любы момант гэтыя дамоўленасці паламаць. Навошта тады ЗША схіляюць украінцаў да перамоваў з Масквой, якая відавочна не хоча міру?

«Яны не бачаць іншых варыянтаў. Павінны нешта спрабаваць, рабіць выгляд, што нешта робіцца, але не ведаюць, што рабіць. І не гатовыя да рэзкіх варыянтаў. Тым больш праблема з Іранам, з Газай — шмат іншых узнікае. Для сучаснай амерыканскай палітыкі Украіна дзесьці на трэцім месцы», — разважае Зянон Пазняк. 

Ён нагадвае пра змены ў вонкавай палітыцы ЗША — арыентацыю на дактрыну Манро. На думку палітыка, выступ прэзідэнта Трампа ў Давосе дэманструе паслядоўнасць у схільнасці да гэтай палітыкі. Трамп заявіў, што Еўропа знішчае сама сябе, сваю цывілізацыю, адмовілася ад хрысціянства, не выконвае патрабаванняў у NATO, раззброілася. І ў гэтых умовах Амерыка проста не хоча быць нянькай для ўсяго свету.

«Гэта і ёсць выражэнне дактрыны Манро», — адзначае палітык.

Разам з тым Зянон Пазняк мяркуе, што ў стасунках ЗША з ЕЗ яшчэ не ўсё страчана. 

«Яшчэ будуць старацца наладзіць стасункі з NATO, з Еўропай. Аднак, калі гэтага не будзе, я не бачу перспектывы для еўрапейскай цывілізацыі. Яна проста гіне», — мяркуе Зянон Пазняк.

Пры гэтым, кажа суразмоўца, амерыканцы не могуць развязаць пытання вайны ва Украіне і «хочуць скінуць яго на Еўропу», згадваючы вялікі акіян, які раздзяляе два паўшар’і Зямлі:

«Маўляў, вы жывяце побач з Украінаю, гэта вашыя праблемы — вы павінны пра гэта думаць. Чаму мы павінны за вас усё рабіць? І гэта праўда. NATO фінансуюць ЗША, і Трамп прымусіў іх [еўрапейцаў] неяк звярнуць на гэта ўвагу. За два гады вайна змянілася кардынальна, а еўрапейскія арміі засталіся на ўзроўні Другой сусветнай вайны. Яны ж нічога не робяць! Амерыканцы робяць, а Еўропа — нічога. Ну, збіраюцца, выказваюць заклапочанасць, прымаюць нейкія рашэнні, але няма нічога. І аб гэтым Трамп у Давосе гаворыць».

«Амерыканцы разумеюць, што прайграюць, аддаўшы Беларусь Расеі»

Што датычыць Беларусі і яе стасункаў з ЗША, то Зянон Пазняк мяркуе, што запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі ў Раду міру — крок «добры і для народу, і для дзяржавы». Вось як ён абгрунтоўвае сваю думку:

«2024 год, пра Беларусь ужо нідзе не ўспаміналі — яе не было! Пачыналіся перамовы пра мір, і яны маглі б усяляк пайсці. І ў сітуацыі, калі Беларусь ужо не існуе, яна ўжо не палітычны суб'ект, пра яе ніхто не гаворыць, можна і размяняць, як Крым. Гэта вельмі небяспечная зʼява была, разумееце? Таму пазіцыяй нашага руху было адмовіцца ад санкцыяў і «абменьваць» на іх палітвязняў. Еўропа не хоча гэтага рабіць, Байдэн гэтага не мог рабіць — толькі Трамп. І вось ён пачаў палітыку, якой фактычна вывеў Беларусь з ізаляцыі».

Пры гэтым палітык думае, што гэты крок, хоць і добры для Лукашэнкі, усё адно не дае яму легітымізацыі.

Паводле Пазняка, амерыканцы пачалі «прагматычную, рацыянальную палітыку і дасягаюць вынікаў». Раду міру палітык лічыць «вельмі харошай ідэяй» і падкрэслівае: тая прызнаная рашэннем Рады бяспекі ААН. Але навошта Трампу ў гэтым складзе Аляксандр Лукашэнка?

«Амерыканцы цудоўна разумеюць, што Беларусь — гэта стратэгічная тэрыторыя. Яны разумеюць, што, аддаўшы Беларусь Расіі, прайграюць. Яны павінны мець там сваю руку, свой уплыў, інфармацыю. І падыходзяць вельмі акуратна — праз зняцце санкцыяў, вызваленне палітвязняў. А наступнае што адбываецца? У гэты ж час прызнаюць калійныя солі стратэгічна важным прадуктам для Амерыкі. А дзе ёсць калійныя солі? У Беларусі. Значыць, гэта прыцэл», — разважае суразмоўца.

Спадар Зянон мяркуе, што такімі дзеяннямі ЗША плануюць вярнуць беларускі гандаль на заходні рынак, што ў доўгай перспектыве аддаліць краіну ад расейскага ўплыву. Суразмоўца дадае: на такі вынік працуе і ягоны рух.

«Мы ставім задачу [у кантактах з партнёрамі па Беларусі] адмены санкцыяў — гэта адзін момант, выпуск палітвязняў — другі, спыненне рэпрэсіяў — трэці, вельмі важны момант. А чацверты — інвестыцыі. Яны не пойдуць, калі не будуць спыненыя рэпрэсіі: узнікне праблема дыпламатыі. Для нас гэта вельмі важна: мы выцягваем наш народ. Потым трэба будзе адмена блакавання транспарту — павінны хадзіць цягнікі ў Еўропу, павінен быць гандаль. Народ павінен кантактаваць з Еўропай! І фактычна атрымліваецца, што грамадства будзе паступова адцягвацца ад Расеі», — заключыў Зянон Пазняк.

Каментары75

  • Фільтруем гамонку
    24.01.2026
    Ну "векавіт" ужо бліжэй да праўды, але варта называць Нацыянальны лідар усё ж, выпраўляйцеся пракрысе. З Ціханоўскай дайшло нарэшце, дайдзе і з Пазняком!
  • гыы
    24.01.2026
    Понятно что он говорит кроме одного - зачем ездить и строить отношения с Европой которая сама себя губит? вроде надо наоборот из Европы куда нибудь - и ему и его сподвижникам и поскорее...что за мазохизм такой - ненавидеть Европу и туда лезть? Извращенцы?
  • зрим в корень
    24.01.2026
    Ну, и как бэ, опять двойной залп, от бабариканки колесниковой и от святого зянона, - по поводу вреда санкции, наложенных на лукашистов, необходимости диалога не только с США, но и Европой и о прагматичном лапидарии трампе, который пытается спасти лукашенко от путина, а значит спасти Беларусь от поглощения Россией.......остальное, добавите сами.
    Дело не в лапидарном кумире святого зянона и его желаниях, дело в поиске возможностей, как для святого
    зянона, так и для бабариканки колесниковой (в ее лице всех бабариканцев), для встраивания в политическую систему Беларуси в постлуашенковский период, а лукашенко ( и его, приближенные лукашисты), с помощью бабариканцев и святого зянона, пробует сохранить награбленное и передать награбленное по наследству с сохранением контроля над этими процессами.
    Если этот процесс, передачи награбленного и власти, полностью перейдёт под контроль кремлёвских, то, ни лукашенку (приближенным лукашистам), ни святому зянону, ни бабариканцам - НИЧЕГО НЕ СВЕТИТ !

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць