Свет2525

У Іркуцку «герой СВА» ўзяў закладніцу і патрабаваў, каб яго на верталёце адвезлі на фронт. А пасля задушыў яе

Яго жонку з дзіцём забралі з пабоямі, таму ён напаў на выпадковага чалавека.

У Іркуцку жанчына з 7‑гадовым сынам схавалася ў прытулку ад дамашняга гвалту. Мужчына знайшоў той прытулак і забіў іншую жанчыну.

Як распавёў кіраўнік мясцовага дабрачыннага фонду «Абярэг» Аляксандр Собалеў, які дапамагае жанчынам, забойца тэрарызаваў жонку і сямігадовага сына: «Гэта было больш чым проста пабоі, — сапраўдныя здзекі з паласаваннем нажом, штурханнямі, прыніжэннямі». 

«Герой СВА» стаў чакаць жонку недалёка ад прытулку. Але, так і не сустрэўшы яе, у аўторак вечарам ён схапіў выпадковую жанчыну, маці дзвюх дачок.

Ён прыставіў ёй нож да горла і адвёз у сваю кватэру.

З кватэры мужчына патрабаваў пагаварыць з жонкай, а таксама выклікаць для яго вайсковага пракурора, каб яго на верталёце даставілі на фронт.

Уначы, пасля некалькіх гадзін перамоў з паліцыянтамі, МНС і вайсковымі пракурорамі, мужчына сам выйшаў з кватэры. Папрасіў цыгарэты і гарэлкі і здаўся. Закладніцу ён задушыў. 

«Псіхапаты, гвалтаўнікі, забойцы, прыкрываючыся сваім удзелам у СВА, ужо рэгулярна здзяйсняюць жахлівыя рэчы, адчуваючы сваю беспакарнасць», — напісаў Собалеў.

Каментары25

  • .
    28.01.2026
    Сапраўдны зольдат, не - ахвіцэр! Гэрой!
  • Indrid Cold
    28.01.2026
    Filipp, я проста нагадаю што мяжы з расеяй няма ;) Чакайце гастролі былых СэВЭОшнікаў у сваіх гарадах і селах, беларусы
  • Pavel
    28.01.2026
    Filipp, гэта адзін з чыннікаў зацягу вайны. Бо ўся гэтая вярнуўшыся з пекла біямаса навядзе страху, і не толькі на сваіх жонак.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць