Надвор'е

Першы тыдзень лютага будзе вельмі марозным

Сіноптык Дзмітрый Рабаў папярэдзіў у эфіры АНТ, што першы тыдзень лютага ў краіне будзе вельмі марозным. Паводле яго слоў, з 2 па 8 лютага тэмпературы будуць на 10—15 градусаў ніжэйшыя за кліматычную норму, а з-за моцнага ветру холад будзе адчувацца яшчэ мацней.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Метеовайб»

Люты пачнецца «па-зімоваму сурова»: у пачатку тыдня ў Беларусь уварвецца магутны скандынаўскі антыцыклон. Ён прынясе сухое, але вельмі халоднае надвор’е без істотных снегападаў, з праясненнямі і сонцам. Вецер будзе пераважна паўночна-ўсходні, парывісты, захаваюцца галалёд і галалёдзіца.

У ноч на панядзелак, 2 лютага, тэмпература можа апускацца да -19…-29 °C, удзень чакаецца -12…-17 °C. У аўторак, 3 лютага, моцны мароз захаваецца: ноччу -17…-25 °C, удзень -9…-15 °C, пры гэтым парывісты вецер зробіць надвор’е асабліва пранізлівым.

У сераду, 4 лютага, сітуацыя пачне паступова змяняцца. Антыцыклон часткова адгародзіць краіну ад холаду, але з’явяцца туманы і слізкія дарогі. Вецер зменіцца на паўднёвы і стане слабейшым. Тэмпературы будуць вельмі рознымі: ноччу на паўднёвым захадзе каля -11 °C, на паўночным усходзе — да -25 °C, удзень — ад -12 °C на поўначы да -4 °C на захадзе.

Папярэдне ў чацвер, 5 лютага, чакаецца кароткая «перадышка»: марозы аслабнуць дзякуючы цёплым паветраным масам з паўднёвага захаду Еўропы. Магчымыя снег і мокры снег, павысіцца вільготнасць, узрасце рызыка туманаў і галалёдзіцы. Ноччу будзе -8…-13 °C, удзень — -6…-12 °C.

У пятніцу, 6 лютага, надвор’е застанецца падобным: ападкі рознай інтэнсіўнасці, парывісты вецер ужо ўсходняга напрамку і аналагічны тэмпературны фон.

На выхадных, 7—8 лютага, Беларусь апынецца пад уплывам антыцыклону з цэнтральнай Расіі. Вецер будзе паўднёва-заходні, парывісты, верагоднасць ападкаў невялікая. Ноччу тэмпературы складуць каля -8…-15 °C, удзень у суботу будзе -3…-9 °C, а ў нядзелю маразы зноў узмоцняцца да -6…-12 °C.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць