Свет66

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма

У Германіі з-за найбуйнейшага за апошнія 25 гадоў ураджаю бульбы ўтварыліся настолькі вялікія лішкі, што клубні пачалі раздаваць бясплатна. Мясцовыя СМІ нават ахрысцілі сітуацыю «бульбяным патопам», піша The Guardian.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Нягледзячы на тое, што бульба — адзін з самых папулярных прадуктаў у краіне (у сярэднім кожны жыхар Германіі з’ядае каля 63 кілаграмаў на год, а замарожанай бульбы для смажання спажываецца каля 330 тысяч тон штогод), сёлетняя прапанова значна перавысіла попыт.

Частку ўраджаю выкарысталі на дабрачынныя мэты. Нешта адправілі ва Украіну як гуманітарную дапамогу, некалькі тон перадалі Берлінскаму заапарку для корму жывёл. Найлепшай якасцю бульбу атрымалі сталоўкі для бяздомных, дзіцячыя садкі, школы, цэрквы і некамерцыйныя арганізацыі.

У Берліне з’явіліся аб’явы з інфармацыяй пра месцы і час бясплатнай раздачы. Гараджанам прапанавалі проста прыйсці са сваёй тарай — мяшком, вядром або торбай на колцах. Усяго ў сталіцы налічваецца 174 такія пункты.

Ідэю правесці акцыю пад назвай «4000 тон» — менавіта столькі склалі лішкі — у снежні 2025 года прапанаваў фермер з-пад Ляйпцыга. Ініцыятыву падтрымалі адна з берлінскіх газет і экалагічны некамерцыйны праект, звязаны з пошукавікам Ecosia.

Многія жыхары Берліна прызнаюцца, што спачатку не паверылі ў такую шчодрую прапанову. Некаторыя думалі, што фота гор бульбы — вынік працы нейрасетак, а сама навіна — выдумка. Але хутка праз сацсеткі распаўсюдзілася пацвярджэнне, што раздача сапраўдная.

У выніку нават у моцныя маразы горад ажывіўся: людзі з заплечнікамі, старымі торбамі і вазкамі ішлі па бульбу, дапамагалі адно аднаму несці цяжкія мяхі і абменьваліся хатнімі рэцэптамі.

СМІ таксама згадалі гістарычны факт: у XVIII стагоддзі прускі кароль Фрыдрых II выдаў так званы «бульбяны ўказ», які абавязваў жыхароў вырошчваць бульбу і ўжываць яе ў ежу, нягледзячы на першапачатковы недавер да гэтага прадукту.

З цягам часу бульба настолькі ўкаранілася ў нямецкай культуры, што немцы працягваюць з’ядаць яе ў вялікай колькасці, нават нягледзячы на парады дыетолагаў абмежаваць вугляводы. У 2017 годзе былая канцлерка Германіі Ангела Меркель нават падзялілася сваім рэцэптам бульбянога супу, адзначыўшы, што заўсёды таўчэ бульбу ўручную, а не з дапамогай кухоннай тэхнікі.

Аднак не ўсе ў захапленні ад бясплатнай раздачы. Шэраг фермераў лічаць, што сельская гаспадарка выходзіць з-пад кантролю, а праца аграрыяў абясцэньваецца. Экалагічныя актывісты параўноўваюць цяперашнія фота складоў, запоўненых непатрэбнай бульбай, з сітуацыяй 1970‑х гадоў, калі ў Еўропе праз дзяржаўныя закупкі ўзніклі велізарныя лішкі малака і масла, якія не было дзе захоўваць.

Каментары6

  • Ёсік
    01.02.2026
    Санта Бэрримор, а хворы рыгорка шчэ прыніжаў беларусаў, што ўсё не нажаруцца той бульбы. Краіна давальшчыкаў парад - адзін кажа аб бульбе, другі ў час нейкай бяды ўсё сьпіхвае на насельніцтва, прапаноўваючы трактар, лазьню, гарэлку замест лекаў ды медычнай дапамогі ў кавід, шуфлі для прыбіраньня сьнегу замест касьметыкі. Не зьдзіўлюся, калі хутка прыбяруць дапамогу на пахаваньне, прапаноўваючы пілу, сякеру, цьвікі ды тую сасну, рыдлёўку.
  • Лайфхак для немцев
    01.02.2026
    В Германию надо командировать крэпких хазяйственникаў - тогда и там картошка пропадёт! Не придется думать, куда её девать ;)
  • Отец Засандалин
    01.02.2026
    Закопайте обратно.

Цяпер чытаюць

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»18

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

Падстаўныя спатканні і аблавы: як у Беларусі цкавалі ЛГБТ у 2025 годзе3

Расія ўдарыла шахедам па радзільні ў Запарожжы1

Заўтра мінус 25. А ў школу трэба ісці?6

Мікола Купава ўзяў новую вяршыню1

У Парыжы асудзілі дактароў, вінаватых у гібелі мільярдэра падчас аперацыі для павелічэння палавога органа15

Стрыжак: Кенсэлінгу мяне не адбылося33

«Галоўнае — шапкі надзелі». У цэнтры Мінска ў -17°C заўважылі бегуноў практычна без адзення5

У Мінску закрываецца папулярная гастрапляцоўка2

Гамяльчанка стала сурагатнай мамай, каб забяспечыць сваё дзіця, а былы муж адсудзіў большую частку ганарару10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»18

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць