Здарэнні66

Хуліганы пабіліся ў Мінску з пасажырамі тралейбуса

Неяк позна ўвечары двое нецвярозых братоў ехалі ў тралейбусе. Раптам адзін з іх памылкова выйшаў на прыпынку «Харкаўская», а другі, утрымліваючы дзверы, пачаў клікаць яго назад.

Ілюстрацыйнае фота

Гэта выклікала незадавальненне ў іншых пасажыраў. Калі адзін з братоў вярнуўся ў салон, то накінуўся з кулакамі на незнаёмага маладога чалавека. За абодвух удзельнікаў бойкі ўступіліся іх суправаджальнікі: за аднаго — брат, за другога — прыяцель. У выніку дэбашыраў усё ж удалося выставіць з тралейбуса, пішуць Мінск-навіны.

Аднак на прыпынку яны пачалі абражаць мужчыну, які дапамог выправадзіць іх з транспарту. Пасля накінуліся на яго і пачалі збіваць. Яму нанеслі не менш за 35 удараў па галаве і целе, разбілі тэлефон, парвалі раменьчык сумкі і джынсы.

Відавочцы выклікалі міліцыю. Нарад затрымаў хуліганаў, у дачыненні да іх завялі крымінальную справу. Пацярпелага забрала хуткая дапамога.

Як высветлілася, малодшы з братоў шэсць разоў быў судзімы (тройчы — за хуліганства). Абодвум выстаўлена абвінавачанне ў злосным хуліганстве. Віну браты цалкам прызналі, нанесеную шкоду добраахвотна кампенсавалі. Малодшы з абвінавачаных мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму.

У дачыненні да іх ужыта мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Будзе суд.

Каментары6

  • 1
    02.02.2026
    Подонки
  • Вынік
    02.02.2026
    Зараз пойдуць дурні за краты, потым яшчэ будуць выплочваць грошы ахвярам, + візы у́ цывілізаваныя краіны ім не выдадуць бо крымінальнікі
  • Ёсік
    02.02.2026
    Адзін сядзеў 6 разоў, палову за хуліганства, другі хворы на алкаголь, зьбілі чалавека ў горкі яблык, а іх на падпіску. Божухна, што здарылася зь Беларусьсю, дзе тыя праваахоўнікі, суддзі, пракуроры, якія будуць бараніць насельніцтва ад сапраўдных (слова дуркаватае) злачынстваў, а не караць за сьцяжок, шкарпэткі, сукенку не тых колераў, за фоты з пратэстаў, за музыку й песьні не сялукскія, за не тыя падпіскі ў тэлеграме.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць