Прэс-сакратар Крамля адказаў на словы Уладзіміра Зяленскага.

Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР
«Зяленскі прапануе кантакты. Пуцін сказаў, што яны магчымыя ў Маскве. Гэтая пазіцыя застаецца нашай пазіцыяй, яна дастаткова паслядоўная», — перадае словы Пяскова РІА-Навіны.
У пятніцу Уладзімір Зяленскі ў размове з журналістамі адмовіўся ад прапановы Крамля на перамовы ў сталіцы Расіі.
«Вядома, для мяне немагчыма сустрэцца з Пуціным у Маскве. Гэта было б тое самае, што сустрэцца з Пуціным у Кіеве, — сказаў прэзідэнт Украіны. — Я публічна запрашаю Пуціна ў Кіеў, калі ён, вядома, адважыцца. Я гатовы да любога фармату саміту лідараў, але не ў Маскве ці Беларусі».
-
Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі
-
Працягваюцца абмежаванні ў працы Starshield на фронце. Зяленскі даручыў узмацніць кантакт з ЗША
-
У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі
Каментары
Ды і з часоў Арды, усе маскоўскія князі мусілі ехаць у Арды за ярлыком на права княжыць. Так што, Валодзя, ехай да Кіева. Заадно й возьмеш...