Аўто

Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?

Адказалі на «Беларуснафце».

Фота: av.by

Што могуць фіксаваць камеры на запраўках? Сяргей Каморнікаў, намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па забеспячэнні вуглевадароднай сыравінай і рэалізацыі прадукцыі, патлумачыў av.by, што ў іх на АЗС стаіць унутраная сістэма відэаназірання, якая прызначана для падтрымання парадку на тэрыторыі станцыі.

«Аднак пытаннямі правапарушэнняў займаюцца органы ўнутраных спраў, у іх свае метады і ўласныя камеры, якія не падключаны да нашай сістэмы відэаназірання», — кажа ён.

«Нашы камеры бачаць толькі тэрыторыю АЗС і служаць для забеспячэння парадку, а не для фіксацыі правапарушэнняў у прававым сэнсе».

Камеры, якія ставіць запраўка, не могуць сканаваць наяўнасць тэхагляду.

«У рэспубліцы дзейнічае асобная сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі, якую ўсталёўвае Міністэрства ўнутраных спраў. Менавіта яно выкарыстоўвае спецыяльныя камеры для фіксацыі розных парушэнняў. Наша ж сістэма відэаназірання прызначана выключна для ўнутранага кантролю і забеспячэння парадку на аўтазаправачнай станцыі», — адзначыў Каморнікаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць