Эканоміка

Латвія падоўжыла забарону імпарту прадуктаў і кармоў з Беларусі

Латвія прыняла рашэнне падоўжыць яшчэ на год забарону на імпарт сельскагаспадарчай і кармавой прадукцыі з Беларусі і Расіі — цяпер яна будзе дзейнічаць да 1 ліпеня 2027 года, піша Lsm.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Гэтыя абмежаванні ўвялі яшчэ ў сакавіку 2024 года. Яны тычацца толькі тавараў, якія ўвозяцца для выкарыстання ў самой Латвіі, і не распаўсюджваюцца на транзіт — калі прадукцыя ідзе праз краіну ў іншыя дзяржавы ЕС.

Пад забарону трапляюць розныя віды сельгаспрадукцыі, у тым ліку збожжавыя культуры (пшаніца, жыта, ячмень, авёс), бабовыя (гарох), проса, алейныя культуры, цукровыя буракі, а таксама прадукты перапрацоўкі — мука, кармавыя сумесі і прадукцыя жывёльнага паходжання.

Паводле даных латвійскага Мінсельгаса, пасля ўвядзення абмежаванняў імпарт з Расіі значна скараціўся: спачатку прыкладна на 30%, а потым яшчэ больш — да 85%. Пастаўкі з Беларусі таксама зменшыліся — спачатку на 12%, а затым прыкладна на 55%.

Такім чынам, Латвія працягвае палітыку абмежавання паставак сельгаспрадукцыі з гэтых краін, і не выключаецца, што ў будучыні меры могуць стаць яшчэ больш жорсткімі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр абароны Германіі заклікаў еўрапейцаў ехаць да Пуціна ў Маскву9

УСУ вызвалілі 14 вёсак на Харкаўшчыне. Аперацыя «Мядзведжы капкан» праходзіла ў рэжыме поўнай сакрэтнасці7

Памёр мастак Юрый Несцярук

У Івана-Франкоўскай вобласці расійская ракета прабіла дах дома, але не выбухнула ФОТА

Пад антарктычнымі льдамі знайшлі сляды гор, якія дапамаглі эвалюцыі

У Жлобінскім раёне машына наляцела на каня. Кіроўцу давялося з салона выразаць2

Пуцін заклікаў украінцаў пераходзіць «на правільны бок гісторыі»11

Рабіць вагоны для мінскага метро зноў хочуць даручыць «Штадлеру»6

«Белтэлекам» зноў аб'явіў пра павышэнне сваіх тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе6

Памятаеце бяздомнага блогера, які пасля пратэстаў перабраўся ў Польшчу? Цяпер ён жыве на Лазурным беразе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць