Свет11

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры

Паспяховая здзелка можа рэзка ўзмацніць рэпутацыю Вэнса як самастойнага гульца на сусветнай арэне і ўмацаваць яго пазіцыі перад магчымай прэзідэнцкай кампаніяй 2028 года.

Вэнс узначальвае дэлегацыю ЗША на перамовах у Ісламабадзе. Фота: Jacquelyn Martin — Pool/Getty Images

Для віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Дзі Вэнса перамовы паміж ЗША і Іранам, якія праходзяць 11 красавіка ў Ісламабадзе, могуць стаць вырашальным момантам у яго кар’еры, піша Bloomberg.

Паспяховая здзелка можа рэзка ўзмацніць рэпутацыю Вэнса як самастойнага гульца на сусветнай арэне і ўмацаваць яго пазіцыі перад магчымай прэзідэнцкай кампаніяй 2028 года. Правал, наадварот, здольны падарваць яго статус унутры адміністрацыі і зрабіць яго адным з галоўных адказных за няўдачу спробы завяршыць непапулярную вайну.

The Wall Street Journal называе перамовы з Іранам апошнім выпрабаваннем для палітыка, які, верагодна, «спадзяецца змяніць Трампа ў Белым доме». Яно «звязана з сур’ёзнымі рызыкамі», падкрэслівае выданне.

Сярод папярэдніх даручэнняў-выпрабаванняў ад Трампа — барацьба з махлярствам і злоўжываннямі ў федэральных праграмах сацыяльнай дапамогі. Акрамя таго, у гэтым месяцы Вэнс наведаў Будапешт, каб выказаць прэм’ер-міністру Віктар Орбан і кіроўнай партыі «Фідэс» сваю падтрымку напярэдадні парламенцкіх выбараў у Венгрыі.

Каментары1

  • 0101
    11.04.2026
    Што значыць “ магчымай.. кампаніяй 2028” ? Намек на тое што яе можа і не быць?

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць