Свет2222

У Венгрыі «асвоілі» еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе

У венгерскім горадзе Залаэгерсег ёсць новая кальцавая дарожная развязка прыкладна за 1,5 мільёна даляраў, пабудаваная за кошт сродкаў Еўрасаюза. Яна павінна была стаць часткай буйнога лагістычнага праекта — абслугоўваць будучы чыгуначны маршрут і кантэйнерны тэрмінал, а на справе стаіць без ніякага выкарыстання, піша тэлеканал CNN.

Фота: Mark Esplin / CNN

Планавалася, што гэтая інфраструктура дапаможа хутчэй перавозіць грузы з Адрыятычнага мора праз заходнюю Венгрыю ў іншыя краіны Цэнтральнай Еўропы. Аднак праект аказаўся незавершаным: сама чыгунка, дзеля якой і будавалі развязку, дагэтуль не існуе.

У выніку аб’ект стаіць фактычна пасярод поля і не выкарыстоўваецца. Паводле апошняй інфармацыі, будаўніцтва чыгункі яшчэ нават не пачалося і можа зацягнуцца да 2029 года.

Гэтая гісторыя стала прыкладам эканамічнай палітыкі ўрада Венгрыі, якая моцна крытыкуецца. Апазіцыя і эксперты сцвярджаюць, што ў краіне нярэдка рэалізуюцца праекты за еўрапейскія грошы без належнага планавання або з сумнеўнай карысцю. Такія аб’екты называюць «белымі сланамі» — дарагімі, але практычна бескарыснымі.

Падобных выпадкаў, паводле крытыкаў, у Венгрыі шмат: ад недабудаваных аб’ектаў да праектаў, якія не выконваюць сваёй функцыі. Пры гэтым значная частка фінансавання паступала з Еўрасаюза, які падтрымлівае менш развітыя краіны-члены, каб скараціць эканамічны разрыў з Захадам. Віктар Орбан жа быў вядомы тым, што ўмеў добра здабываць для краіны еўрапейскія грошы і іх асвойваць, і ў той жа час не ісці ў фарватары еўрапейскай палітыкі па многіх прынцыповых пытаннях.

Пры гэтым сітуацыя ўскладняецца тым, што Еўрасаюз апошнім часам пачаў затрымліваць частку фінансавай дапамогі Венгрыі з-за прэтэнзій да вяршэнства права, незалежнасці судовай сістэмы і магчымых карупцыйных схем. Гаворка ідзе пра дзясяткі мільярдаў еўра, якія пакуль не паступілі ў краіну.

На гэтым фоне тэма выкарыстання еўрапейскіх сродкаў стала важнай унутрыпалітычнай праблемай, асабліва напярэдадні выбараў. Апазіцыя абвінавачвае ўлады ў неэфектыўным кіраванні і выкарыстанні бюджэтных сродкаў, у той час як урад адмаўляе ўсе абвінавачанні і сцвярджае, што праекты маюць доўгатэрміновую перспектыву.

Каментары22

  • Больш крадзі
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ruszkik haza
    11.04.2026
    Вите надо выйти!!!
  • Рубам
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Холанд састрыг свае даўгія валасы1

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?2

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»9

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў32

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі10

Тры чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне1

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску17

Памёр адыёзны славянафіл і камуніст Сяргей Касцян21

Загадка: самалёт з Мінска ў Кутаісі вылецеў своечасова, але спазніўся на тры гадзіны. Дзе ж ён быў?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць