З 16 па 18 красавіка ў Беларусі будзе знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы. Паводле раскладу Палаты прадстаўнікоў, асноўныя перамовы пройдуць раніцай 17 красавіка.

Беларускія дэпутаты з групы па супрацы з Венесуэлай сустрэнуцца з паўднёваамерыканскімі калегамі для абмеркавання міжпарламенцкага ўзаемадзеяння.
Гэты візіт адбываецца на фоне зменаў у Венесуэле, якія пачаліся ў пачатку 2026 года. 3 студзеня 2026 года па загадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа амерыканскія сілы нанеслі ўдары па венесуэльскіх аб'ектах. Падчас гэтай аперацыі былы кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка былі захопленыя і вывезеныя ў Злучаныя Штаты.
Аляксандр Лукашэнка востра адрэагаваў на гэтыя падзеі, назваўшы захоп Мадуры вынікам «змовы і здрады». Ён ахарактарызаваў дзеянні ЗША як «мярзотныя» і назваў саступкай Трампа сваім вайскоўцам за Афганістан.
Пасол Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС краіны выказаў падтрымку венесуэльскаму народу ў справе абароны суверэнітэту і асудзіў «агрэсію» ЗША. Таксама ў студзені і лютым ён правёў перамовы з міністрам знешняга гандлю, віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі і аховы здароўя, прадстаўнікамі МЗС па еўрапейскім кірунку.
У той жа час Дональд Трамп задаволіўся толькі выкраданнем Мадура з жонкай, а ўвогуле венесуэльскі рэжым мяняць не стаў. Кіраўніца парламента пры Мадура Дэлсі Радрыгес стала новай лідаркай краіны, якая пайшла на здзелку з Вашынгтонам і стала выконваць усе яго асноўныя жаданні. У Аляксандра Лукашэнкі з Дональдам Трампам, нягледзячы на рэгулярную крытыку, адносіны таксама склаліся дзелавыя.
Лукашэнка пахваліў Трампа і параіў адпусціць Мадура
Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства
Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?
Трамп: Новай кіраўніцы Венесуэлы будзе горш, чым Мадура, калі яна адмовіцца супрацоўнічаць
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары
"ЗША афіцыйна забаранілі Венесуэле мець нафтавыя справы з pасeяй
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло больш жорсткія ўмовы працы з венесуэльскай нафтавай кампаніяй PDVSA: цяпер любыя яе аперацыі павінны адбывацца без удзелу Расіі, Ірана, Паўночнай Карэі, Кубы і іх кантраляваных структур"
-NN