Вайна77

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам

Заадно ўдалося злавіць 31 украінскага здрадніка, хто гатовы быў актываваць прыладу для расіян на сваё імя.

Украінскія вайскоўцы разам з супольнасцю InformNapalm правялі бліскучую аперацыю: скарыстаўшыся праблемай расіян з сувяззю, яны развялі расійскіх вайскоўцаў на грошы і інфармацыю, паведамляе канал «256 КіберШтурмова Дивізія». 

Пасля таго як кампанія Ілана Маска пачала блакаваць працу спадарожнікавай сувязі для расіян, украінцы стварылі сетку фэйкавых ботаў і каналаў нібыта па дапамозе з падключэннем «старлінкаў».

Яны прапаноўвалі паслугі ў актывацыі заблакаваных спадарожнікаў праз падстаўных асоб. Расійскія вайскоўцы павяліся на гэта і пачалі масава скідваць даныя.

Усяго за тыдзень украінцы вывудзілі больш за 2400 звестак пра расійскія «старлінкі» разам з іх дакладнымі каардынатамі — іх абяцаюць канчаткова заблакаваць.

Акрамя каардынат, хакеры атрымалі амаль 6 тысяч даляраў, якія расейцы пераслалі ў якасці аплаты за паслугі. 

Бонусам сталі імёны здраднікаў, якія пагадзіліся дапамагаць ворагу з рэгістрацыяй — іх данымі займаюцца спецслужбы. 

Каментары7

  • Малайцы!
    12.02.2026
    "ўдалося злавіць 31 украінскага здрадніка" - вось малайцы! Засталося злавiць 18 832 441го здрадніка.
  • Ёсік
    12.02.2026
    Калі вы так зрабілі, навошта выхваляцца, навошта расказваць усім. Хай бы лапценогія чакалі й надалей сувязі, а вы рабіце сваю працу па зьнішчэньні гэтай навалачы.
  • ***
    12.02.2026
    Малайцы!, і цябе зловяць, крамлёўскі халуй

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць