Спорт11

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры

Момант нацыянальнага гонару для італьянцаў, якія глядзелі яркую цырымонію адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў у прамым эфіры на дзяржаўным вяшчальніку RAI, ператварыўся ў гучны скандал.

А для Паола Петрэкі, чыя поўная памылак трансляцыя хутка стала віруснай і абярнулася нацыянальным сорамам, гэта азначала завяршэнне кар'еры ў вяшчанні, піша Бі-бі-сі.

Петрэка, кіраўнік канала Rai Sport, падаў у адстаўку пасля шэрагу эфірных памылак, якія пачулі 9,2 млн гледачоў. Праз гэта навінныя журналісты нават абвясцілі кароткі страйк.

Яго паўнамоцтвы будуць завершаны ў канцы гульняў, і ён не будзе каментаваць цырымонію закрыцця.

Петрэка ў апошні момант замяніў іншага каментатара, якога адхілілі пасля таго, як ён выпадкова раскрыў «сенсацыйны сюрпрыз» цырымоніі.

Петрэку лічаць блізкім да партыі «Браты Італіі» прэм'ер-міністаркі Джорджы Мелоні. Працуючы на навінавым канале Rai, ён нават прадставіў яе кнігу «Я — Джорджа» за год да таго, як яна ўзначаліла ўрад.

Яго трансляцыя ледзь пачалася, калі ён дапусціў першую памылку, павітаўшы гледачоў са стадыёна Olympico Stadium, хоць цырымонія адкрыцця праходзіла на легендарным міланскім стадыёне Сан-Сіра.

Далей, як адзначыў адзін аглядальнік, адбылася адна з найгоршых прамых трансляцый у гісторыі Rai, калі флагманскі канал Rai 1 меў долю аўдыторыі больш за 46%.

Ён прадставіў спявачку Мэрая Кэры, а затым выправіўся, патлумачыўшы, што на самой справе гэта была італьянская актрыса Мацільда Дэ Анджэліс.

Яе імя адразу стала мемам: італьянцы публікавалі малюнак актрысы з подпісам «вось неверагодная Мэрая Кэры!». Сама Дэ Анджэліс у сацсетках пажартавала, што гатовая падзяліцца правамі на калядны хіт спявачкі All I Want for Christmas.

Калі камера паказала прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлу, Петрэка заявіў, што побач з ім апладзіруе яго дачка Лаура. На самай жа справе гэта была прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры.

Калі алімпійскі агонь перадалі двум паспяховым зборным Італіі па валейболе, ён не пазнаў капітана мужчынскай каманды Сімоне Джанелі і назваў імя адной з валейбалістак жаночай зборнай.

Пасля гэтага ён звярнуўся да нацыянальных стэрэатыпаў, заявіўшы, што бразільцы «маюць музыку ў крыві», згадаў «афрыканскія рытуалы вуду» і назваў іспанцаў «заўсёды вельмі гарачымі», выкарыстоўваючы іспанскае слова calienti.

Катастрафічны выступ асудзіў журналісцкі прафсаюз Rai Usigrai, назваўшы яго «сур'ёзным ударам» па іміджы вяшчальніка. Каментатара Аўра Булбэрэлі, якога раней адхілілі, ужо вярнулі для працы на цырымоніі закрыцця.

Рашэнне Петрэкі аб адстаўцы не стала нечаканасцю. Яго заменіць калега Марка Лолабрыджыда, якога лічаць адным з найлепшых спартыўных вядоўцаў канала.

Гэты скандал прыцягнуў увагу да абвінавачванняў крытыкаў, што ўрад цісне на вяшчальніка, што шкодзіць якасці кантэнту. Праціўнікі нават іранічна называюць RAI «Тэлемелоні».

Каментары1

  • Андрусь
    20.02.2026
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць