У 2026 годзе ў Вайсковай акадэміі адновіцца падрыхтоўка дзяўчат па лётнай спецыяльнасці. Пра гэта расказаў камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА генерал-маёр Андрэй Лук’яновіч. Ён падкрэсліў, што Міністэрства абароны ўжо дало згоду на набор.

Будынак Вайсковай акадэміі
У гэтым годзе плануецца прыняць дзвюх курсантак, якія будуць вучыцца кіраванню як самалётамі, так і верталётамі. Чакаецца, што ахвотных будзе шмат, таму конкурс можа быць вельмі высокім. Навучаныя спецыялісткі могуць у перспектыве таксама лётаць і ў космас.
Каментары
[Зрэдагавана]