60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам
Паводле вынікаў апытання сэрвісу rabota.by, большасць супрацоўнікаў у Беларусі незадаволеныя сваім заробкам. Так адказалі 60% удзельнікаў даследавання. Пры гэтым менш за чвэрць апытаных заявілі, што цяперашні ўзровень даходу іх задавальняе, піша Office Life.

Для большасці работнікаў галоўным крытэрыем пры выбары працы застаецца высокі заробак — так лічаць 78% рэспандэнтаў. Далей ідуць умовы працы (44%) і добры калектыў (41%).

На пытанне пра тое, па якіх прыкметах можна зразумець, што працадаўца цэніць супрацоўніка, 60% адзначылі павышэнне заробку, 52% — улічванне парад і меркаванняў, а 50% — выплату прэмій.
Сярод прычын адмовы ад вакансіі найчасцей называецца нізкі заробак — гэта адзначылі 78% удзельнікаў апытання. Таксама важнымі фактарамі сталі неафіцыйнае працаўладкаванне (49%) і негатыўныя водгукі пра кампанію (46%).
Раней паведамлялася, што 65% карыстальнікаў сайта rabota.by плануюць памяняць працу на працягу найбліжэйшага года. За апошні год гэты паказчык павялічыўся на 10%.
Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы
У Пакістане набіраюць дарожных рабочых для працы ў Беларусі
Будаўнік з Магілёва расказаў, колькі зарабляе і чаму больш не хоча працаваць у Расіі
«Скажыце, у якой Беларусі сярэдні заробак 886 даляраў?» — «На малаказаводзе!»
Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны
Каментары