Свет22

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»

Яны генеравалі пасты і каментары для сацсетак на рускай, англійскай ды іспанскай мовах, якія затым публікаваліся як у акаўнтах «Рыбара», так і ў дзясятках іншых акаўнтаў у X і Telegram

OpenAI апублікавала справаздачу пра злоўжыванні штучным інтэлектам, у якой паведаміла пра блакаванне сеткі акаўнтаў, звязанай з праваенным тэлеграм-каналам «Рыбар», піша The Bell.

Паведамляецца, што з дапамогай штучнага інтэлекту акаўнты «Рыбара»:

— генеравалі пасты і каментары для сацсетак на рускай, англійскай ды іспанскай мовах, якія затым публікаваліся як у акаўнтах «Рыбара», так і ў дзясятках іншых акаўнтаў у X і Telegram;

 — стваралі відэа праз Sora для прасоўвання «Рыбара»;

— распрацоўвалі камерцыйныя прапановы для кліентаў: вядзенне акаўнтаў, «журналісцкія» сайты, сеткі для ўзмацнення ахопу публікацый;

— працавалі праз звязанае з «Рыбарам» выданне REST Media.

У адным з выпадкаў карыстальнік загрузіў артыкул REST Media пра тое, што Германія нібыта стварае сетку ўплыву ў Малдове, папрасіў ChatGPT згенераваць каментары, якія пасля былі апублікаваныя рознымі Telegram-каналамі са спасылкай на REST;

Яны таксама выкарыстоўвалі ChatGPT для планавання аперацый у Афрыцы з мэтай уплыву на выбары ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, Камеруне, Бурундзі і на Мадагаскары, уключна з арганізацыяй пратэстаў на месцах.

Гадавы бюджэт найбуйнейшага праекта ацэньваўся на 600 тысяч даляраў.

Каментары2

  • .
    27.02.2026
    1. Іх выгналі з ChatGPT, значыць, яны будуць выкарыстоўваць кітайскі ШІ, не такі грэблівы да махлярства.
    2. Ацаніце ўзровень каментарыяў, які будзе з дапамогай ШІ. Я даўно здзіўлены, што гэтага яшчэ няма ў вялікіх памерах.
    3. Тэхнааптымісты спадзяваюцца, што тэхналогіі палепшаць свет. З тым жа поспехам яны яго і пагаршаюць.
    4. Каб не быць ахвярай смеццевага медыяпатока, застаецца паляпшаць якасць крытычнага мышлення.
    На жаль, у школах дагэтуль не разумеюць, што гэта галоўнае ў адукацыі (кажу пра заходнія, пра постсавецкія надзей няма).
  • .
    27.02.2026
    5. "Рыбар" - ворагі, рускі свет, але гэта і прыклад, што не трэба цалкам давяраць ШІ. Усе вашыя запыты і працы захоўваюцца і калі трэба, іх дастануць і прааналізуюць.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць