Швецыя абвінаваціла Расію ў запуску БПЛА па французскім авіяносцы «Шарль дэ Голь» у порце Мальмё
Па інфармацыі, атрыманай SVT, дрон узляцеў з расійскага карабля і наблізіўся да авіяносца.
«Адбылося парушэнне шведскай паветранай прасторы. [У гэты час] расійскі карабель знаходзіўся ў праліве Эрэсун у шведскіх тэрытарыяльных водах. Узброеныя сілы дзейнічалі хутка і рашуча, каб збіць беспілотнік», — сказаў тэлеканалу міністр абароны Пол Юнсан.
Каментары