Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну
Паміж Кастрычніцкім і Маскоўскім раёнамі з’явіцца новая дарога. Цяпер стала вядома, дзе канкрэтна яна пройдзе і якой будзе, пішуць Мінск-Навіны.

Цяпер трапіць з Кастрычніцкага ў Маскоўскі раён на аўтамабілі можна або па праспекце Жукава, або праз кальцавую дарогу. Новая дарога, якую плануюць пабудаваць, спросціць маршруты.
У Кастрычніцкім раёне яна будзе пачынацца каля рынку «Курасоўшчына», недалёка ад 11‑й бальніцы, і ісці ў бок чыгункі Мінск — Брэст.
Над чыгуначнымі пуцямі пабудуюць мост, які прывядзе ў Брылевічы.
Вось як гэта будзе выглядаць на карце:

-
Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку
-
Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй
-
У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі
Каментары
Калі паглядзець на генплан, то на тэрыторыі Маскоўскага раёна мусіць быць пабудаваны абсалютна новы кавалак дарогі на зямлі, дзе цяпер толькі пустка, і ўключэння туды кавалкаў існых вуліц Орды або Некрашэвіча не прадугледжана.