«Можна неяк складней вершы пісаць, спадар Пушкін?» Блогер патроліў жанчыну, якая не змагла прачытаць беларускі верш для 2 класа
Блогер Ягор Яраш-Каранец запісаў іранічны адказ на рэзананснае відэа, дзе жанчына скардзіцца на складанасць верша для 2 класа. Блогер паказаў, як усё можа быць няпроста з радкамі Аляксандра Пушкіна «Я помню чудное мгновенье».
У сацсетках рэзананс выклікала відэа, дзе маці вучня 2 класа не можа прачытаць верш Уладзіміра Карызны з падручніка сына.
Ягор Яраш-Каранец у адказ запісаў ролік, у якім ён пакутуе над рускім класікам. У яго таксама не атрымаліся націскі.
«Беларусы, што гэта такое? Другі клас, задалі вучыць верш. Гэта што за словы такія? Прабачце мне. «Я помню чудное мгновенье. Передо мной явилась ты, как мимолетное видение, как гений чистой красоты». Вот асабіста я нічога не разумею! Дзе рыфма? Дзе рыфма? Божа, мой пляменнік моліць мяне не весці яго заўтра ў школу, бо не можа гэтую бязглуздзіцу вывучыць! Я ўсё разумею, але можна неяк паскладней вершы пісаць, га, спадар Пушкін?» — абураецца Ягор.
Каментатары ацанілі гумар.
«Перапісаць! Вызваць Пушкіна ў школу!»
«Прыдумаюць жа словы такія, быццам проста з пакеціка выцягнулі выпадковыя літары і кінулі на паперу».
«Ну праўда што. Нічога не зразумела».
«І навошта так здзекавацца з вучняў! Паназадавалі якіхсьці невядомых вершаў на замежнай мове….»
«І гэта ў другім класе, як гэта магчыма прачытаць ці прамовіць, жах».
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
-
Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў
-
Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары
1. Пушкин использовал существующие слова, а не придумывал новые, когда "рифма не прет". "Весняй зараначкай" - таких словоформ нет, это обычная бесталанная графоманская отсебятина.
2. В стихе Пушкина соблюдены рифма и ритм.
В стихах Коласа (например) - тоже есть ритм, рифма и человеческие слова.
дзерзайте ныне ободренны
раченіем вашім показать
что может собственных Платонов
і быстрых разумом Невтонов
россійская земля рождать
Ну и, добавить аналоги похожих годов на той самой беларускай мове. Для сравнения, так сказать. Дерзайте.