Грамадства22

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок

Падчас рабочага візіту ў Мінск 1 сакавіка губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс прыляцеў не рэгулярным рэйсам, а бізнэс-джэтам Bombardier Global 6000. На гэта звярнула ўвагу мурманская актывістка Віялета Грудзіна пасля прагляду відэа, апублікаванага беларускімі ўладамі, піша Sota.

Скрыншот з відэа

Пытанне пра кошт пералёту раней узняў дэпутат Мурманскай абласной думы ад партыі «Справядлівая Расія» Аляксандр Макарэвіч. На пасяджэнні рэгіянальнага парламента ён заявіў, што губернатар «жыве ў раскошы» і лётае на бізнэс-джэтах, а таксама паскардзіўся, што газета «Мурманский вестник» не публікуе яго меркаванне на гэтую тэму.

У адказ на запыт выдання «СеверПост» ва ўрадзе Мурманскай вобласці паведамілі, што самалёт быў дадзены прымаючым беларускім бокам.

Там таксама заявілі, што Макарэвіч нібыта не накіроўваў афіцыйных запытаў ва ўрад вобласці, МЗС Расіі або ўрад Беларусі, і абвінавацілі яго ў спробе прыцягнуць увагу да тэмы.

Віялета Грудзіна паспрабавала падлічыць магчымыя выдаткі на паездку. Паводле яе ацэнкі, пералёт дэлегацыі мог каштаваць каля 140 тысяч еўра:

«Кошт эксплуатацыі такога самалёта — прыкладна $10—13 тысяч за гадзіну палёту. Маршрут Масква — Мурманск — Мінск займае каля 5—5,5 гадзін, таму пералёт каштуе прыкладна $50—70 тысяч (≈3,9—5,5 млн рублёў) у адзін бок. Калі лічыць дарогу туды-назад, атрымліваецца каля $100—140 тысяч — гэта значыць прыкладна 7,8—11 млн рублёў».

Пры гэтым яна адзначыла, што рэальныя выдаткі могуць быць яшчэ большымі, бо ў разлік не ўключаныя абслугоўванне і стаянка самалёта. Актывістка таксама задала пытанне, на якой падставе чыноўнік іншай дзяржавы мог прыляцець на прыватным самалёце за кошт беларускіх падаткаплацельшчыкаў.

Каментары2

  • Ёсік
    06.03.2026
    У Беларусі няма падаткаплацельшчыкаў, а ёсьць рабы, якія з нараджэньня вінныя гэтай уладзе, якая не справаздачыцца перад народам краіны - улада лічыць гэта сваімі грашыма, нікога не пытаецца, сьмела запускаючы туды сваю руку.
  • Чавус
    06.03.2026
    А тым часам беларусы праз сацыяльныя сеткі збіраюць грошы на хворых дзетак.

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся6

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

Заняпад брытанскіх кансерватараў. Ці знікне партыя Чэрчыля і Тэтчэр?2

«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага2

Аляксандр Рыбак заняў у нарвежскім адборы на «Еўрабачанне» другое месца

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў6

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся6

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць