Нерухомасць

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Ад варыянтаў «прывітанне з СССР» да стылёвых домікаў з туалетам і душам. Паглядзелі, якія дачы і па якіх цэнах прадаюць у радыусе 30 кіламетраў ад Мінска.

Фота тут і далей: realt.by

Самае таннае лецішча ў ваколіцах МКАД-2 знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да трасы ў садовым таварыстве «Крыніца» Валожынскага раёна. За 6 сотак зямлі і невялікі цагляны домік з драўлянай прыбудовай просяць усяго 7500 даляраў.

У аб'яве толькі адно фота, па якім бачна, што домік мае трэшчыны ў кладцы (ён пабудаваны ў 2019 годзе).

Сярод плюсаў прадавец называе наяўнасць мабільнага пакрыцця з хуткім інтэрнэтам і тое, што ўчастак роўны і сухі.

Две наступныя па дарагоўлі дачы ацэнены ў 9000 даляраў. Знаходзяцца яны прыблізна за 30‑35 кіламетраў ад сталіцы.

Участкі ў іх па 4,3 і 5 сотак. Абодва варыянты — тыповыя бюджэтныя лецішчы з туалетам на вуліцы, вагонкай унутры і мэбляй часоў СССР, якую замест звалкі звезлі на дачу.

За $11 тысяч прадаюць дачу ўсяго за 14 кіламетраў ад МКАД і 4 кіламетры ад Мінскага мора. Участак невялікі — 3,8 соткі, але знаходзіцца побач з лесам.

Сам дачны домік 1984 года пабудовы і звонку выглядае даволі бадзёрым. Інтэр'еры ў ім тыповыя для ўзроставых лецішчаў па нізе рынку.

За $11 900 прадаюць дачу за 20 кіламетраў ад Мінска ў маладзечанскім кірунку. 

Участак памерам 4 соткі вуглавы і месціцца побач з лесам. Зруб стаіць на высокім падмурку, унутры печ. Год пабудовы — 1988, таму інтэр'еры там адпаведныя.

За 16 300 даляраў можна купіць двухпавярховую цагляную дачу 1992 года пабудовы за 30 кіламетраў ад Мінска непадалёк ад Пятрышак. 

Участак абнесены плотам, у доме пластыкавыя вокны, ёсць печка.

За $19 900 прадаюць дачу ў садовым таварыстве «Зорка». Дом драўляны 1968 года пабудовы. 

Ад іншых варыянтаў лецішча вылучае прыгожы ўчастак з ландшафтным дызайнам і зонамі для адпачынку.

Але ўнутры ўсё даволі сціпла. Нават вады ў доме няма. Асобны гонар тут — гэта стылёвая тэраса.

За 18 км ад МКАД па Мядзельскім кірунку за 25 тысяч прапануюць лецішча непрывабнае звонку, затое з сучасным рамонтам унутры.

Тут ёсць невялікая кухня, спальня, дзіцячы пакой, туалет, душавая, тэлебачанне «Зала» і нават пральная машынка, якая прадаецца разам з домам 1990 года пабудовы. Памер участка — 4 соткі.

Адметна, што ў дыяпазоне 25—35 тысяч даляраў усе лецішчы, як правіла, выглядаюць як тыповае «прывітанне з СССР».

Больш сучасныя варыянты прадаюць ужо па цэнах каля 35 тысяч і больш.

Так, 34 500 даляраў просяць за лецішча за 18 кіламетраў ад Мінска побач з Юхнаўскім біялагічным заказнікам. Памер участка — стандартныя 6 сотак, на якіх стаіць двухпавярховы драўляны домік 1994 года пабудовы.

У доме пластыкавыя вокны, дах з металачарапіцы. І, бадай, самае галоўнае, што там ёсць паўнавартасны ванны пакой з туалетам, бойлерам, душам і пральнай машынкай. Ды і агулам інтэр'еры там выглядаюць нашмат лепш, чым у большасці варыянтаў за плюс-мінус тыя самыя грошы.

За $35 тысяч прадаюць лецішча за 20 кіламетраў ад сталіцы ў садовым таварыстве «Саюз», што месціцца паміж МКАД-2 і Заслаўем.

Памер участка — 5 сотак. Дом 1990 года пабудовы, таму інтэр’ер там адпаведны. Сам участак дагледжаны, з мангалам, альтанкай і некалькімі градкамі. Але прыбіральня тут, у адрозненне ад папярэдняга варыянта за $34500, — на вуліцы.

Непадалёк ад лініі Сталіна за 45 тысяч даляраў прадаецца новы каркасны дом з дрэва 2024 года пабудовы. Памер участка — 5 сотак.

Дом уцеплены, у ім ёсць пячное ацяпленне з радыятарамі. Таксама ёсць санвузел і невялічкая лазня. Паколькі ў доме ніхто не жыў, ніякай мэблі ў ім няма, таму давядзецца яшчэ крыху даінвеставаць у яго. Або, як гэта звычайна робяць, — завезці туды старую мэблю.

За 48 900 даляраў ёсць лецішча за 25 кіламетраў ад Мінска і 3 км ад Пятрышак. На ўчастку памерам 8,5 соткі стаіць двухпавярховы дом 1984 года пабудовы.

Рамонт у ім рабілі не так даўно. Апроч паўнавартаснай кухні, на мансардным паверсе ёсць душавая кабіна з бойлерам.

Агулам дабротных лецішчаў у ваколіцах Мінска ў бюджэце да 50 тысяч даляраў, якія не акунаюць вас у атмасферу саўка, няшмат.

Сярод тых, што каштуюць больш за 50 тысяч даляраў, можна вылучыць сучасны каркасны домік у садовым таварыстве «Маяк», што за 24 км ад Мінска і 1,5 км ад МКАД-2. За стылёвае лецішча 2025 года пабудовы просяць 58 тысяч даляраў.

Памер участка тут 10 сотак. Адразу за ім ідзе выхад у лес, і ўсяго адзін сусед побач.

Апроч асноўнага двухпавярховага хола з панарамнымі вокнамі і камінам, на другім узроўні ёсць спальнае памяшканне.

Пад ім месцяцца прыбіральня і яшчэ адзін невялікі пакойчык плошчай 7,3 метра. Хоць у апісанні і пазначана 100‑працэнтная гатоўнасць, да засялення сюды давядзецца крыху інвеставаць — як мінімум у ванны пакой і кухонную зону.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Мінскам прадаюць дачу беларускага пісьменніка

«Дапамога» Калегавай запусціла новую платформу для збораў — з нулявой камісіяй. На што збіраюць першыя грошы?3

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў22

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць