Грамадства

Сталі вядомыя месца і дата развітання з аператарам Дзянісам Сакалоўскім

Развітанне з аператарам і былым палітвязнем Дзянісам Сакалоўскім адбудзецца ў Мінску 9 сакавіка з 10:00 да 13:00 па адрасе: Мінскі раён, аграгарадок Прылукі, вуліца Лясная, 11/19, піша Reform.news.

Пахаванне пройдзе на Атолінскіх могілках у 14:00, памінальны стол — а 15:00. Ад месца развітання да могілак і памінальнага стала будзе арганізаваны транспарт для тых, хто без асабістага аўтамабіля.

Пра гэта паведаміла яго дачка, журналістка Васіліна Сакалоўская.

«Калі ласка, прашу вас прыйсці і падтрымаць маіх бабулю з дзядулем. Гэта самы цяжкі час для іх і для мяне, у які я, на жаль, не магу быць фізічна побач. Таму калі вы можаце быць там для мяне і за мяне, я буду вам вельмі ўдзячная. Калі ласка, памаліцеся і падумайце пра майго тату, каб ён знайшоў спакой на сваёй роднай зямлі, у сваіх любімых Прылуках», — напісала яна ў Facebook.

Дзяніс Сакалоўскі працаваў аператарам на тэлеканале «Беларусь-1» больш за дзесяць гадоў, а таксама супрацоўнічаў з замежнымі тэлеканаламі, сярод якіх ARD, ZDF, DW, Al Jazeera, ABC, NRK.

У 2020 годзе ён далучыўся да забастоўкі на «Белтэлерадыёкампаніі».

Пасля звальнення разам са сваімі былымі калегамі працаваў над стварэннем незалежнай медыяплатформы — так званага альтэрнатыўнага тэлебачання, за што 22 снежня разам з Ксеніяй Луцкіной быў затрыманы па справе «Прэс-клуба». Першапачаткова яго абвінавачвалі ў дапамозе ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Дзяніс правёў 8 месяцаў у СІЗА-1.

Пасля памілавання членаў «Прэс-клуба», у жніўні 2021 года Дзянісу змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, аднак ён быў прызнаны падазраваным ва ўдзеле ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйнымі сродкамі.

Да канца мая 2022 года ён заставаўся пад наглядам і лічыўся падазраваным па частцы 1 артыкула 357. Пасля вызвалення быў вымушаны эміграваць у Германію. 21 лютага ён памёр у Берліне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў25

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў25

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць