Свет55

Трамп абвінаваціў Тэгеран ва ўдары па іранскай школе для дзяўчынак

Дональд Трам вінаваціць Іран у «недакладнасці» іх удараў.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся адносна авіяўдару па школе для дзяўчынак у іранскім горадзе Мінаб. Падчас размовы з журналістамі на борце прэзідэнцкага самалёта 8 сакавіка ён адхіліў абвінавачванні ў адрас амерыканскіх сіл.

«На мой погляд, зыходзячы з таго, што я бачыў, гэта зрабіў Іран. Мы лічым, што гэта зрабіў Іран, таму што, як вы ведаеце, яны вельмі недакладныя са сваімі боепрыпасамі. У іх наогул няма дакладнасці», — сказаў ён.

Трампа падтрымаў і міністр абароны Піт Хегсэт. Ён заявіў, што Пентагон праводзіць расследаванне, аднак падкрэсліў: адзіным бокам, які наўмысна ці праз памылкі наносіць удары па мірных жыхарах, з'яўляецца іранскі рэжым.

Паводле іранскага боку, ахвярамі бамбардзіроўкі, якая адбылася 28 лютага, сталі як мінімум 150 чалавек, большасць з якіх — дзеці. Дакладныя абставіны гэтай падзеі застаюцца туманнымі. Іранскія ўлады блакуюць доступ незалежных журналістаў да школы. Гэты інфармацыйны вакуум дазваляе абодвум бакам канфлікту прасоўваць свае версіі. Нават дакладная колькасць ахвяр іранскім бокам увесь час называецца рознай.

Каментары5

  • Ёся
    08.03.2026
    Затое на востраве Эпштэйна ўсё было трапна і дакладна.
  • Лайдак
    08.03.2026
    Трамп разам з нетаньяху ваенныя злачынцы
  • Отец Засандалин
    08.03.2026
    Похожая история была в Вавилоне.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Піяніна, Prada, Ray-Ban, шампанскае Cristal. У расіяніна забралі тавараў на паўмільёна рублёў

Беларус паскардзіўся ў пракуратуру на кіраўніка TV Republika: той сказаў, што ў страляніне ў Кракаве ўдзельнічалі замежнікі23

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць