Адміністрацыя ЗША патрабуе ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі выйсці арганізацыі БРІКС, піша The Moscow Times. Пра гэта заявіў амерыканскі пасол у ПАР Леа Брэнт Бозэл, спасылаючыся на прэзідэнта Дональда Трампа, які нібыта сказаў: «Я хачу, каб ПАР зноў была недалучанай краінай. Недалучэнне — не такая ўжо вялікая просьба».

Па словах Бозэла, Вашынгтон паведаміў пра гэта ўраду ПАР амаль год таму, але адказу так і не атрымаў. Пасол адзначыў, што ўсё большае супрацоўніцтва ПАР з краінамі, якія ЗША лічаць праціўнікамі, выклікае занепакоенасць і ўплывае на давер інвестараў.
Акрамя выхаду з БРІКС, ЗША патрабуюць перагледзець закон аб экспрапрыяцыі і праграму Black Economic Empowerment, асудзіць лозунг «Забі бура», абараніць белых фермераў і адмовіцца ад пазову да Ізраіля ў Міжнародным судзе ААН па пытанні «генацыду» палесцінцаў.
ПАР далучылася да БРІКС у 2011 годзе і цяпер уваходзіць у арганізацыю разам з Расіяй, Кітаем, Бразіліяй, Індыяй, Егіптам, Іранам, ААЭ, Эфіопіяй і Інданезіяй. Пры гэтым урад ПАР імкнецца захаваць доступ да амерыканскага рынку ў рамках AGOA, што дае бесперашкодны доступ для тысяч афрыканскіх тавараў.
Раней Трамп пагражаў, што хутка скончыць з БРІКС, калі краіны блока паспрабуюць стварыць сур'ёзнае аб’яднанне або ўвесці валюту замест даляра, і нават абяцаў увесці пошліны на 100% на іх прадукцыю.
Трамп заявіў, што ЗША не будуць удзельнічаць у саміце G20 у ПАР
Трамп рэзка знізіў колькасць уцекачоў, якіх прымуць ЗША. Прыярытэт аддадуць белым паўднёваафрыканцам
«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі
Трамп правёў скандальную сустрэчу з прэзідэнтам ПАР. Яна нагадвала прыём у Белым доме Зяленскага
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Астатняе можна не выконваць.
Мне вось цікава, што там такога эпштэйн наздымаў пра трампа для массада, што ён як лялька рэзінавая выкарыстоўваецца.