Грамадства1313

Беларусы ўзяліся ратаваць французскую кавярню ў цэнтры Мінска

У Мінску карыстальнікі сацсетак вырашылі падтрымаць невялікую французскую кавярню «Bonjour у Себасцьяна», якую адкрыў француз каля года таму. Нягледзячы на тое, што ўстанова знаходзіцца ў цэнтры горада, у Міхайлаўскім завулку, і мае ўласную пякарню з класічнымі французскімі дэсертамі, яе ўладальнік прызнаўся, што бізнэс ледзь зводзіць канцы з канцамі, піша Telegraf.news.

Заклік дапамагчы кавярні з’явіўся ў Threads. Адна мінчанка апублікавала пост з прапановай «ратаваць» месца і параіла яго іншым. Публікацыя хутка стала папулярнай: за паўдня яна набрала больш за 260 тысяч праглядаў і тысячы лайкаў.

Посмотреть в Threads

Многія карыстальнікі адзначылі, што ўжо бываюць у гэтай кавярні і асабліва хвалілі круасаны, якія, на іх думку, адны з найлепшых у горадзе. Аднак некаторых здзівілі цэны: круасаны каштуюць ад 4,9 да 8,5 рубля, шакаладныя булачкі — ад 6,5 да 9 рублёў, кава — ад 6 да 9 рублёў, а паўлітра гарбаты — каля 10 рублёў.

Частка каментатараў лічыць, што выпечка даражэйшая, чым у Парыжы. Іншыя адзначаюць, што ў кавярні ўсё гатуюць на месцы з якасных прадуктаў, у адрозненне ад сеткавых крам, дзе прадаюць замарожаныя паўфабрыкаты.

Асноўнай праблемай, на думку карыстальнікаў, могуць быць не цэны, а месца. Хоць адрас кавярні знаходзіцца ў цэнтры Мінска, фактычна яна размешчаная ў двары, таму пра яе ведаюць не ўсе.

У каментарыях прапануюць розныя ідэі, як дапамагчы бізнэсу: стварыць лепшую шыльду, больш актыўна прасоўваць у сацсетках, пашыраць меню для студэнтаў, праводзіць творчыя сустрэчы і ўдзельнічаць у гастранамічных фестывалях. Многія таксама паабяцалі наведаць кавярню і падтрымаць яе.

Каментары13

  • Имя
    12.03.2026
    Были там один раз. По ценам - цены как цены. Кофе (капучино) откровенно слабый, подали остывшим. Какая-то кондитерская штуковина оказалась подгоревшей и откровенно твердой. Может, не повезло, но больше желания зайти не возникло. Там рядом (в пределах 30-50 метров) есть две очень хороших кофейни (в дной кофе вообще эталонный, но с выпечкой беда), и одна неплохая (кофе нормальный, выпечка хорошая). Так что мне с того, что он француз?
  • Дзе мозг
    12.03.2026
    Ен бы яшчы ў паўночнай Карэі францусзкую кавярню адкрыў
  • Тужур амур
    12.03.2026
    Имя, Французы думают только о любви.
    Поэтому всё остальное остывшее и подгоревшее.
    Поэтому надо и спасти этот образчик французского стиля.

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране забілі афіцыйнага спікера КВІР3

Арыштаваных па справе кнігароў перавялі ў СІЗА КДБ. Сярод іх і дачка аднаго са схопленых4

Ціханоўская возьме ўдзел у шэсці ў Варшаве з нагоды Дня Волі4

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле

У спісе вызваленых 52‑гадовы мецэнат Сяргей Юнчыц2

Бабарыка расказаў, як Васкрасенскі прапаноўваў заплаціць яму 10 мільёнаў — і выйсці на свабоду

«Белавія» запусціла самы доўгі рэйс у сваёй гісторыі1

ЗША паскорылі перакідку дэсантных караблёў і тысяч марскіх пехацінцаў для магчымай высадкі ў Іране2

Гурт «Іванушкі International» не будзе мяняць назву з-за закона аб забароне англіцызмаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая83

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць