Грамадства22

Беларус на мяжы напаў на польскага мытніка, ратуючы кантрабандныя цыгарэты

На беларуска-польскай мяжы на прапускным пункце ў Тарэспалі польскія супрацоўнікі мытна-падатковай службы спынілі кантрабанду больш як у 1,1 тысячы пачкаў цыгарэт. Пры гэтым адбыўся незвычайны інцыдэнт, піша прэс-служба польскага мытнага аддзялення.

Для праверкі мытнікі затрымалі легкавы аўтамабіль Land Rover, якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Падчас дэталёвага агляду высветлілася, што ў машыне былі зробленыя спецыяльныя канструкцыйныя змены: пераробленыя цэнтральны тунэль, парогі, падоўжныя элементы і падлога. У гэтых тайніках знайшлі схаваныя цыгарэты без польскіх акцызных марак.

Падчас праверкі ўзнікла небяспечная сітуацыя — кіроўца напаў на супрацоўніка мытнай службы, які выконваў службовыя абавязкі. На месца выклікалі паліцыю, і мужчыну затрымалі.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за кантрабанду, а аўтамабіль, спецыяльна прыстасаваны для незаконнай перавозкі тавараў, канфіскавалі.

Акрамя таго, мужчыне выставілі абвінавачанне ў парушэнні недатыкальнасці супрацоўніка дзяржаўнай службы. За такое злачынства ў Польшчы пагражае пакаранне да трох гадоў пазбаўлення волі. Таксама мытнікі звярнуліся ў Памежную службу з просьбай прыняць рашэнне аб выдварэнні беларуса з краіны.

Каментары2

  • В конец обнаглели белорусы
    13.03.2026
    Что будет дальше? Войной на Польшу пойдете? Тогда, пеняйте на себя.
  • Важно
    13.03.2026
    В конец обнаглели белорусы, поставь напоминание на телефоне, чтобы не забывать принимать таблетки!

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонія закрывае мяжу з Расіяй з 1 снежня. Прычынай стала спроба ГРУ падпаліць абаронны завод 19

Пяць краін ЕС адкрываюць у Руандзе лагер для дэпартаваных мігрантаў. Раней Брытанія страціла на падобнай схеме амаль мільярд даляраў6

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал27

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны18

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць