Свет1515

Караль Наўроцкі наклаў вета на атрыманне крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Ва ўрадзе незадаволеныя

Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі наклаў вета на закон, які прадугледжваў атрыманне вялікага еўрапейскага крэдыту для мадэрнізацыі польскай арміі. Раней гэты дакумент ужо падтрымалі абедзве палаты парламента, піша Onet.pl.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski / Getty Images

Прыняты парламентам закон павінен быў дазволіць Польшчы атрымаць каля 43—44 мільярдаў еўра ў межах еўрапейскай праграмы SAFE. Гэтыя грошы планавалася выкарыстаць для развіцця і ўзбраення польскіх узброеных сіл.

Караль Наўроцкі, аднак, заявіў, што не падпіша закон, бо лічыць яго небяспечным для краіны. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра вялікі замежны крэдыт на 45 гадоў у замежнай валюце. Ён падкрэсліў, што выплата працэнтаў можа каштаваць каля 180 мільярдаў злотых (42,18 мільярда еўра), і ў выніку Польшчы давядзецца вярнуць суму, якая амаль удвая перавышае атрыманыя сродкі. На яго думку, такі доўг стане цяжарам для будучых пакаленняў.

Паводле плана ўрада, каля 89% сродкаў маглі б атрымаць польскія абаронныя прадпрыемствы. Грошы павінны былі пайсці на сістэмы супрацьпаветранай абароны, барацьбу з беспілотнікамі, развіццё дронаў, а таксама на вытворчасць зенітных комплексаў «Пярун», радыёлакацыйных сістэм, бранятэхнікі, мінамётаў «Рак», гаўбіц «Краб» і іншых відаў вайсковай тэхнікі.

Рашэнне прэзідэнта выклікала рэзкую крытыку з боку ўрада. Прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што кіраўнік дзяржавы страціў магчымасць праявіць сябе як патрыёт. Урад ужо абвясціў пра пазачарговае пасяджэнне і заявіў, што шукае спосаб абысці прэзідэнцкае вета і ўсё ж атрымаць фінансаванне.

Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш таксама адзначыў, што гэтае рашэнне шкодзіць бяспецы краіны, але ўрад будзе шукаць альтэрнатыўныя шляхі для мадэрнізацыі арміі.

Каментары15

  • Der Onet - Наша Ніва
    13.03.2026
    Вось гэта сапраўдная журналістыка. Ані слова пра тое, што асяроддзе прэзідэнта запрапанавала свой праект. Праўда, у адным і другім ёсць свае плюсы і мінусы, але пра гэта таксама ані слова.

    У Польшчы пытанне не ці мадэрнізаваць армію, а як і з якой крыніцы. Варта было б гэта патлумачыць беларусам, каб не ператвараліся ў недаінфармаваных невероятных.
  • Przemilczane strony
    13.03.2026
    Маю моцнае падазрэнне, што ў артыкуле нешта не дапісана. Праўда? Mam rację? :)
  • Папулiст
    13.03.2026
    Танны папулiст. За 25 год адсоткi па гэтаму крэдыту з'есць iнфляцыя, а яшчэ 20 год фактычна будзе згараць ужо i асноўны доўг. СССР, а пасля Расея, хто не ведае, выплацiлi доўг за Лэнд-лiз ЗША, але выплацiлi калi праз 60 год сума доўга за кошт iнфляцыi была непараўнальна смешнай. Для вiдавочнасцi, гэта калi сярэдняя зарплата ў ЗША была 1040-1050$ у 1980 i сярэдняя зарплата ў ЗША 5000-5200$ у 2025.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць