Грамадства4747

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы

Сустаршыня Асацыяцыі беларускага бізнэсу за мяжой і экс-супрацоўніца Міністэрства па падатках і зборах Беларусі апублікавала ў фэйсбуку пяць здымкаў з Каралем Наўроцкім.

Марына Гірын з Каралем Наўроцкім. Фота: facebook.com/marina.girin

Па словах Марыны Гірын, яна прысутнічала на падобнай сустрэчы ўжо чацвёрты раз і ёй не падалося, што колькасць яе ўдзельнікаў сёлета была меншая за папярэднія гады. Можа быць, у гэтым годзе людзей было нават і больш. 

У той жа час сёлета было дакладна больш прадстаўнікоў медыя, асабліва з тэлеканала «Белсат».

Марына Гірын з Каралем Наўроцкім. Фота: facebook.com/marina.girin

Каля чвэрці ці траціны ўдзельнікаў, як сцвярджае Гірын, складалі прадстаўнікі палітычных структур дэмакратычных сіл — Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады і Народнага антыкрызіснага аб'яднання. Пры гэтым яна адмыслова адзначае, што Павел Латушка, як і летась, прысутнічаў на мерапрыемстве разам са сваёй дачкой Янай.

Пры гэтым «на сустрэчы прысутнічала пэўная колькасць удзельнікаў, якія прыехалі ў Польшчу з іншых краін і фактычна не з’яўляюцца часткай беларускай дыяспары ў Польшчы, а належаць да прадстаўнікоў палітычных структур».

Марына Гірын з Каралем Наўроцкім. Фота: facebook.com/marina.girin

У той жа час вялікай колькасці былых палітвязняў Гірын на прыёме не заўважыла. «Гаворка ішла пра некалькі вядомых публічных асобаў, але магчыма, прысутнічалі людзі, якіх я асабіста не ведаю», — адзначае яна.

Не менш за палову свайго допісу Марына Гірын прысвяціла крытыцы падарунка, які быў падчас мерапрыемства ўручаны Каралю Наўроцкаму ад імя беларускай дыяспары ў Польшчы.

«Гэта быў творчы калядны нумар з наступным уручэннем Прэзідэнту Польшчы маленькай лялькі з анучы з прыблізнымі словамі, што такая традыцыя існуе ў нас і што ляльку даруюць як абярэг ад усяго дрэннага.

Марына Гірын з Каралем Наўроцкім. Фота: facebook.com/marina.girin

Асабіста ў мяне такі падарунак, як «лялька», выклікаў унутраны дыскамфорт. У каталіцкім кантэксце Польшчы, у прысутнасці святара, які стаяў побач з Прэзідэнтам і афіцыйна прысутнічаў на мерапрыемстве ад польскага боку, падарунак з акцэнтам на язычніцкую сімволіку і прыпісаную прадмету «ахоўную сілу» выглядае недарэчна.

Прадстаўніца фальклорнага калектыву дарыць Каралю Наўроцкаму ляльку. Фота: Grzegorz Jakubowski / KPRP 

Культурнае калядаванне як фальклор — гэта адно. Аднак уручэнне лялькі-абярэга з магічным сэнсам выходзіць за межы нейтральнага культурнага жэста і ўступае ў супярэчнасць з каталіцкім светапоглядам, у якім абарона і благаслаўленне паходзяць не ад прадметаў, а ад Бога.

Я лічу важным быць асцярожнымі з сімваламі, асабліва ў афіцыйным і міжкультурным кантэксце. Менавіта павага да прымаючага боку, да яго традыцый і рэлігійнага фону з’яўляецца асновай даверу і ўзаемаразумення, таго самага даверу, пра які мы так шмат гаворым», — піша Гірын.

Марына Гірын з Каралем Наўроцкім. Фота: facebook.com/marina.girin

Каментары47

  • Pupupu
    14.01.2026
    Нясе яе канешне знатна ) Вось што значыць інфанагода падвярнулася. Але агулам выглядае як адрыў ад зямлі.
  • Кринж
    14.01.2026
    А ў дупу яго не пацалавалі? А шо так? Трэба было вам стаць у чаргу і смачна пацалаваць яго у дупу. Блазаны.
  • не такі, як ёсць
    14.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

Якія фігуры людзі насамрэч лічаць найбольш прывабнымі?19

Пасольства Польшчы ў Мінску змяніла парадак падачы заявы на візу па карце паляка6

Мільёны на «правільных» апытаннях. Як жонка галоўнага прыдворнага сацыёлага Крамля купаецца ў раскошы10

У Полацку паставілі новыя ўязныя знакі. Усе на рускай мове23

Беларус аплаціў дзяўчыне вініры, а пасля раставання запатрабаваў грошы. Што кажа закон?9

ШІ-гігант Anthropic падаў заяўку на IPO, апярэдзіўшы OpenAI

Затрыманы топ-менеджар Мінабароны РФ па забеспячэнні войска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца9

Міліцыянты перадалі 32‑гадовай кіроўцы «Гелендвагена» на блатных нумарах, што ў нас так не паркуюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць