«Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі!» Студэнцкі хор выканаў у аўтобусе беларускую народную песню — людзі ў захапленні
У Мінскім дзяржаўным каледжы інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя Івана Жыжаля ёсць хор «Братка беларус». Ансамбль спявае як папулярныя сучасныя песні, так і народныя.

Песня па-беларуску, імправізацыйна выкананая калектывам у аўтобусе 32С, сабрала рэкордную колькасць пазітыўнага фідбэку. У тыктоку відэа, дзе моладзь спявае «Як пайду я ў новую канюшню», ужо сабрала больш за 200 тысяч праглядаў і стос захопленых каментароў.
«Вялікі дзякуй за беларускую мову!».
«А дзе праходзіць такі выдатны маршрут? Хачу хоць адзін прыпынак праехаць з вамі».
«Падабайка, хлопцы! На роднай мове!».
«Ганаруся, што ў Беларусі ёсць такая моладзь!».
«Спадзяюся, вам вярнулі грошы за праезд і заплацілі за выступ!», — рэспектуюць маладзёнам у каментарах.
Удзельнікі хору зразумелі, што людзям падымае настрой такі фармат, і выклалі яшчэ адно відэа, на якім спяваюць у аўтобусе творчасць Андрэя Губіна, але падобны рэпертуар ужо сабраў у разы менш праглядаў.
За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці
Беларуска, якая вырабляе брошкі ў выглядзе дзяўчат з чырвона-зялёнымі какошнікамі, шчыра не разумее, чаму яе крытыкуюць
Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары