Свет22

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла

47‑гадовая бортправадніца авіякампаніі Air Canada Саланж Трамбле цудам выжыла падчас авіякатастрофы ў аэрапорце «Ла Гуардыя» ў Нью-Ёрку. Яе так і знайшлі прышпіленай да крэсла. Дачка жанчыны кажа, што ў яе маці «быў анёл-ахоўнік».

Саланж Трэмбле, сцюардэса авіякампаніі Air Canada. Фота прадастаўлена Сарай Ляпін

Трагедыя адбылася ў нядзелю, 22 сакавіка 2026 года. Рэйс, які выконвала Air Canada, прызямляўся ў Нью-Ёрку, прыляцеўшы з Манрэаля.

На борце знаходзіліся 72 пасажыры і чатыры члены экіпажа. Калі самалёт ужо крануўся паласы, адбылося нечаканае: ён на хуткасці сутыкнуўся з пажарнай машынай.

Аўдыязапісы перамоў сведчаць пра хаос у дыспетчарскай.

Пажарная машына ехала на іншы выклік — у салоне самалёта United Airlines адчуваўся пах гару, і дыспетчары першапачаткова далі ёй дазвол перасекчы ўзлётна-пасадачную паласу, па якой садзіўся канадскі рэйс.

У апошнія секунды перад ударам дыспетчар пачаў адчайна крычаць: «Стой! Машына 1, стой, стой, стой!», аднак было ўжо позна.

Удар быў каласальнай сілы. Кабіна пілотаў была цалкам знішчана. Два пілоты загінулі на месцы. Больш за 40 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны. Сярод іх — двое пажарных, якія знаходзіліся ў машыне.

Фота: Spencer Platt / Getty Images

Адной з пацярпелых стала бортправадніца Саланж Трамбле. Яна выжыла пасля таго, як яе выкінула з самалёта.

У інтэрв’ю выданню TVA News яе дачка Сара Ляпін распавяла, што маці атрымала шматлікія пераломы і была шпіталізаваная. Яе выкінула з самалёта больш чым на 100 метраў. Яна таксама паведаміла, што ў момант катастрофы маці сядзела адразу за пілотамі.

«Гэта сапраўдны цуд. У момант удару яе крэсла выкінула з самалёта больш чым за 100 метраў. Яе знайшлі, і яна ўсё яшчэ была прышпіленая, — распавяла Ляпін TVA News.— У яе быў анёл-ахоўнік. Усё магло быць значна горш».

Каментары2

  • Чел
    24.03.2026
    Какой-то художественный свист. То сообщают, что самолет столкнулся в конце полосы, где скорость была уже 50-60 км/ч. То сейчас стюардессу выкинуло на 100 метров, как при катапультировании. Тут надо или крестик снять..., или самолету скорости добавить, или "более 100 метров" на три поделить.
  • From Montreal
    24.03.2026
    Чел, does it make any difference to you?

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць