Свет55

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых

ЗША ўзначальваюць рэйтынг найбуйнейшых вайскова-паветраных сіл свету ў 2026 годзе з велізарным адрывам. Паводле даных GlobalFirepower, на сакавік 2026 года ў распараджэнні краіны 13032 самалёты — больш, чым у трох наступных краін разам узятых, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: U.S. Navy via Getty Images

На другім месцы — Расія з 4237 самалётамі, на трэцім — Кітай з 3529. У пяцёрку таксама ўваходзяць Індыя (2183) і Паўднёвая Карэя (1540). Далей ідуць Японія (1429), Пакістан (1397), Турцыя (1101), Егіпет (1088) і Францыя (974).

У другую дзясятку ўвайшлі Саудаўская Аравія з 917 самалётамі, Паўночная Карэя (837), Тайвань (720), Італія (714), Вялікабрытанія (625), Алжыр (620), Ізраіль (597), ААЭ (581), Германія (569) і Грэцыя (560).

Важна, што значная частка флоту — гэта не баявыя самалёты, а дапаможная авіяцыя: транспартныя, вучэбныя, разведвальныя і заправачныя машыны, якія забяспечваюць правядзенне аперацый.

Па колькасці знішчальнікаў Кітай займае другое месца ў свеце (1443), саступаючы толькі ЗША (1791). Расія знаходзіцца на трэцім месцы з 861 знішчальнікам.

Каментары5

  • Говори Правду
    14.04.2026
    Трамп, спили мушку!
  • ого
    14.04.2026
    Величайшая армия Мира , ух ты )) Однако средневековый Иран на колени ее поставил...
  • Отец Засандалий
    14.04.2026
    Всё испугались. Запишите 100500 победу .

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць