Грамадства1313

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

У відэа нядаўна вызвалены з турмы нязломны палітык павіншаваў беларусаў коратка, а ў тэлеграм-канале напісаў больш разгорнуты зварот.

Скрыншот з відэа

«Віншую ўсіх беларусаў з Днём Волі!

108 гадоў таму Статутнай граматай Рады БНР наша нацыя заявіла аб сваім жаданні і праве на незалежнасць, на сваю дзяржаву.

Без гэтай заявы не было б ні БССР, ні, хутчэй за ўсё, Рэспублікі Беларусь. Не было б, гледзячы па мэтанакіраванай імперскай палітыцы русіфікацыі, і самой нашай нацыі. Рада БНР скарыстала свой гістарычны шанец, але, на жаль, не да канца. У той крывавы час выжыванне новай дзяржавы, нават яе дыпламатычнае прызнанне моцнымі дзяржавамі залежалі ад наяўнасці ў яе істотнай вайсковай сілы.

На жаль, бацькі-заснавальнікі БНР не здолелі арганізаваць такую сілу. Не атрымалася перакінуць на Радзіму з Румынскага фронту беларускі корпус, сфармаваны ў складзе Расійскай арміі з ваяваўшых у ёй беларусаў. Гісторыя вучыць. Важна крытычна ацэньваць яе ўрокі і рабіць з іх правільныя высновы. Каб Беларусь не знікла, каб наша краіна жыла. 

Я ўпэўнены — Беларусь будзе вольнай!

Са святам, сябры!», — напісаў палітык.

Каментары13

  • Jacques Dupreus
    24.03.2026
    Нашто ты адседзеу́ 14 гадоу́ , страціу́ здароу́е , сям'ю .

    [Зрэдагавана]
  • на фоне царквы РПЦ
    24.03.2026
    яснапанятна
  • Кастусь Каліноўскі, дыктатар Літвы
    24.03.2026
    Павіншаваў? З чым? З тым, вы сьвядома выракліся трэць вашай БНР і як сталіцы? Белыя русскія сьвяткуюць тое, што іншыя народы лічаць паразай ды здрадаю.

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?1

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць